Галоўная Падаткаабкладанне фізічных асоб Падаткі і зборы, якія выплачваюцца фізічнымі асобамі Вяртанне падаходнага падатку

Вяртанне падаходнага падатку

Для вяртання падаходнага падатку фізічная асоба павінна напісаць заяву на вяртанне падатку.

Форму заявы можна паглядзець ТУТ .


СПОСАБЫ ВЯРТАННЯ ПАДАТКУ:

Вяртанне падатку ажыццяўляецца ДВУМА спосабамі:

1 спосаб: на рахунак, адкрыты ў банку, у тым ліку карт-рахунак;

2 спосаб: наяўнымі грашовымі сродкамі з касы банка, у якім абслугоўваецца падатковая інспекцыя.

Калі Вы хочаце вярнуць падатак на адкрыты на Ваша iмя банкаўскі рахунак, у заяву неабходна ўказаць рэквізіты бягучага (разліковага) цi iншага банкаўскага рахунку: нумар рахунку, тып рахунку, найменне банка, код банка, код валюты).

УВАГА! Пры адсутнасці адкрытага банкаўскага рахунку або інфармацыі аб такім рахунку Вы не зможаце запоўніць заяву на вяртанне падатку шляхам пералічэння сродкаў на Ваш банкаўскі рахунак.

ТЭРМІНЫ вяртання ПАДАТКУ

Вяртанне падатку ажыццяўляецца на працягу 30 дзён з моманту падачы фiзiчнай асобай заявы на вяртанне.