Іван Аляксандравіч
МАКАЕД. У 1990–1992 гг. –
намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь – начальнік галоўнай дзяржаўнай
падатковай інспекцыі Рэспублікі Беларусь.
Васіль Фёдаравіч НЕКРАШЭВІЧ. З лістапада 1992г. па сакавік 1994г. – намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь – начальнік Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Рэспублікі Беларусь.
Мікалай Мікалаевіч ДЗЯМЧУК. Нарадзіўся ў 1954г. у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адукацыя – вышэйшая, скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава. Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.
Канстанцін Андрэевіч СУМАР. Нарадзіўся ў 1949. ў в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1973г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1987г. – Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Ганна Канстанцінаўна ДЗЕЙКА. Нарадзілася ў 1954г. ў в. Шыкуці Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1983г. скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1995г. – Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 1973–1977гг. – эканаміст Клецкай раённай інфармацыйна-вылічальнай станцыі.
У 1977–1992гг. працавала на розных пасадах у Мінскім абласным упраўленні статыстыкі.
У 1992–1995 гг. была на кіруючых пасадах у Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
У 1995–1998 гг. – начальнік упраўлення кантролю экспартна-імпартных аперацый Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю замежных крэдытаў і інвестыцый, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
У 1998–2001 гг. – намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, начальнік упраўлення падатковага ўліку, фінансавых санкцый і інспектарскай работы, намеснік Старшыні Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь.
У 2001–2004гг. – намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
У 2004–2009 гг. – Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Мікалаевіч ПАЛУЯН. Нарадзіўся ў 1961г. у в. Некрашэвічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1988г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя.В.У.Куйбышава, у 2006г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ.
У 1979 – 1981 – служыў у радах Савецкай Арміі.
У 1982 – 1986 – працаваў фрэзероўшчыкам, а затым наладчыкам Мінскага трактарнага завода.
У 1986 – 1988 – сакратар камітэта камсамола Партызанскага РК ЛКСМБ г. Мінска.
У 1988 – 1991 – інструктар, намеснік загадчыка аддзела, загадчык аддзела Мінскага гаркама ЛКСМБ.
У 1991 – 1994 – дырэктар шматпрофільнага малога прадпрыемства «Тимэн», г. Мінск.
У 1994 – 1997 – вядучы кантралёр, галоўны эксперт Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь.
У 1997 – 2002 – галоўны спецыяліст, начальнік упраўлення, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю.
У 2002 – 2004 – начальнік інспекцыі ІМПЗ па Кастрычніцкім раёне г. Мінска.
У 2004 – 2009 – першы намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
У 2009 – 2014 – Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.