Рус

Кіраўніцтва Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

Міністр па падатках і зборах

Налівайка Сяргей Эдуардавіч

Кіраўніцтва дзейнасцю дзяржаўных падатковых органаў Рэспублікі Беларусь.

Пытанні міждзяржаўных адносін у галіне падатковай палітыкі, узаемадзеяння з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнага кантролю, праваахоўнымі органамі, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, агульнае кіраўніцтва ідэалагічнай работай.


Курыруе:
  • галоўнае ўпраўленне развіцця падатковых органаў у частцы работы са сродкамі масавай інфармацыі;
  • кіраванне арганізацыйна-кадравай палітыкай;
  • кіраванне фінансаваннем, бухгалтарскім улікам і справаздачнасцю;
  • аддзел інфармацыйнай бяспекі і спецработы у частцы спецработы.

тэлефон прыёмнай: 229-79-11, факс 222-64-50

Першы намеснік Міністра па падатках і зборах

Клепча Ігар Мікалаевіч

Пытанні метадалогіі ўліку паступлення падаткаў, збораў (пошлін) і іншых плацяжоў у бюджэт, спагнання запазычанасці па іх, аналітычнай працы.

Пытанні дасудовага разгляду скаргаў, кантролю за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства дзейнасці, што ажыццяўляецца інспекцыямі МПЗ і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі МПЗ.

Пытанні прымянення працоўнага заканадаўства (за выключэннем прыёму і звальнення работнікаў), арганізацыі работы з рэзервам кадраў, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для падатковых органаў.

Пытанні ўкаранення інфармацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі працэсаў падатковага адміністравання, у тым ліку электроннага ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі, інфармацыйнай бяспекі.

Пытанні арганізацыі працы і ажыццяўлення кантролю за выкананнем мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі і карупцыйных правапарушэнняў сярод работнікаў падатковых органаў.

Пытанні каардынацыі работы па растлумачэнню падатковага заканадаўства.

Нясе персанальную адказнасць за выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», iншых нарматыўных прававых актаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі працы з насельніцтвам.

Каардынацыя дадзеных накірункаў працы ў сістэме падатковых органаў і ўзаемадзеянне з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнымі арганізацыямі.

Курыруе:
  • галоўнае ўпраўленне аналізу і ўліку падаткаў
  • галоўнае ўпраўленне развіцця падатковых органаў (акрамя працы са сродкамі масавай інфармацыі);
  • кіраванне дасудовага разгляду скаргаў;
  • кіраванне кантролю падатковых органаў
  • аддзел інфармацыйнай бяспекі і спецработы ў частцы інфармацыйнай бяспекі;
  • інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці;
  • рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».

Зацвярджае службовыя інструкцыі работнікаў курыруемых структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата МПЗ.

Узгадняе прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах».


тэлефон прыёмнай: 229-79-12

Намеснік Міністра па падатках і зборах

Шаўчэнка Святлана Аляксандраўна

Пытаннi падаткаабкладання фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці, разгляду іх зваротаў.

Пытанні юрыдычнага забеспячэння дзейнасці падатковых органаў.

Пытанні арганізацыі ідэалагічнай і інфармацыйна-выхаваўчай працы ў МПЗ, узаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі.

Пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, транспарту, сувязі, будаўніцтва, грамадзянскай абароны і мабілізацыйнай працы, тэхнікі бяспекі і аховы працы, пажарнай бяспекі.

Нясе персанальную адказнасць за няўхільнае выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных кірунках ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы».

Каардынацыя дадзеных накірункаў працы ў сістэме падатковых органаў і ўзаемадзеянне з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнымі арганізацыямі.

Курыруе:
  • галоўнае ўпраўленне падаткаабкладання фізічных асоб;
  • юрыдычнае ўпраўленне;
  • кіраванне забеспячэння падатковых органаў;
  • інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Зацвярджае службовыя інструкцыі работнікаў курыруемых структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата МПЗ.

Узгадняе прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі інспекцыямі МПЗ.


тэлефон прыёмнай: 229-79-14

Намеснік Міністра па падатках і зборах

Муквіч Уладзімір Валер'евіч

Пытанні метадалогіі, арганізацыі і каардынацыі кантрольнай дзейнасці падатковых органаў, у тым ліку разгляд зваротаў плацельшчыкаў па ажыццяўленні падатковымі органамі кантрольных мерапрыемстваў, ажыццяўлення камеральнага кантролю паўнаты і своечасовасці выплаты падаткаў арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Назначэнне, прыпыненне, прадаўжэнне праверак у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Пытанні кантролю за выкананнем падатковага заканадаўства ў сферы вытворчасці і абароту падакцызных тавараў і заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасць і абарот алкагольнай прадукцыі, тытунёвых вырабаў, ажыццяўленне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, а таксама пытанні арганізацыі ліцэнзавання ў сферы ігральнага бізнесу.

Пытанні арганізацыі работы па падключэнні касавага абсталявання суб'ектаў гаспадарання да сістэмы кантролю касавага абсталявання (СККА).

Пытанні вядзення рэестра камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы.

Каардынацыя дадзеных накірункаў працы ў сістэме падатковых органаў і ўзаемадзеянне з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнымі арганізацыямі.

Курыруе:
  • галоўнае ўпраўленне арганізацыі кантрольнай дзейнасці;
  • галоўнае ўпраўленне кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг;
  • кіраванне арганізацыі камеральнага кантролю;
  • інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Зацвярджае службовыя інструкцыі работнікаў курыруемых структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата МПЗ.

тэлефон прыёмнай: 229-79-13

Намеснік Міністра па падатках і зборах

Сяліцкая Эла Аляксандраўна

Пытанні метадалогіі падаткаабкладання, кантролю прымянення плацельшчыкамі палажэнняў Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь адпаведнасцi цэн у здзелках рыначным цэнам (трансфертнае цэнаўтварэнне), прымянення міжнародных падатковых пагадненняў, у тым ліку разгляд зваротаў плацельшчыкаў па ўказаных пытаннях, інтэграцыйнага супрацоўніцтва з дзяржавамі – удзельнікамі Еўразійскага эканамічнага саюза, СНД і іншымі замежнымі краінамі.

Нясе персанальную адказнасць за няўхільнае выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай».

Каардынацыя дадзеных накірункаў працы ў сістэме падатковых органаў і ўзаемадзеянне з іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і дзяржаўнымі арганізацыямі.

Курыруе:
  • галоўнае ўпраўленне метадалогіі падаткаабкладання;
  • кіраванне міжнароднага падатковага супрацоўніцтва;
  • інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Зацвярджае службовыя інструкцыі работнікаў курыруемых структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата МПЗ.

тэлефон прыёмнай: 229-79-15