Рус

Гісторыя падатковай службы Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная падатковая служба ў рэспубліцы створана пастановай Савета Міністраў БССР ад 02.04.1990 № 78 у сістэме Міністэрства фінансаў БССР у складзе – Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя Мінфіна БССР і 185 дзяржаўных падатковых інспекцый па абласцях, гарадах, раёнах і раёнах у гарадах.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.08.1992 № 485 «Вопросы укрепления налоговой службы» ў Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі створана ўпраўленне падатковых расследаванняў і адпаведныя падраздзяленні ў дзяржаўных падатковых інспекцыях па абласцях i г. Мiнску i ў гарадах з колькасцю насельніцтва звыш 90 тыс. чалавек.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.10.1994 № 150 Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя пры Міністэрстве фінансаў перайменавана ў Галоўную дзяржаўную падатковую iнспекцыю пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i надзелена правамі міністэрстваў і самастойных ведамстваў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.01.1997 № 30 Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь была пераўтворана ў Дзяржаўны падатковы камітэт Рэспублікі Беларусь, які ўвайшоў у сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.02.1998 № 71 Галоўнае ўпраўленне падатковых расследаванняў, якое ўваходзіла ў склад Дзяржаўнага падатковага камiтэта, пераўтворана ў Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.08.1999 № 456 пры Дзяржаўным падатковым камітэце Рэспублікі Беларусь створаны Камітэт па кантролю за вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, спірту этылавага з нехарчовай сыравіны і тытунёвых вырабаў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.09. 2001 № 516 Дзяржаўны падатковы камітэт пераўтвораны ў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, а Камітэт па кантролю за вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, спірту этылавага з нехарчовай сыравіны і тытунёвых вырабаў пры Дзяржаўным падатковым камітэце ў дэпартамент па кантролю за вытворчасцю i абаротам алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, спірту этылавага з нехарчовай сыравіны і тытунёвых вырабаў Міністэрства па падатках і зборах без правоў юрыдычнай асобы. З 16 жніўня 2004 г. дэпартамент пераўтвораны ва ўпраўленне кантролю за падакцызнымі таварамі галоўнага ўпраўлення арганізацыі кантрольнай дзейнасці. У 2009 годзе было створана галоўнае ўпраўленне кантролю падакцызных тавараў і электронных тэхналогій.

Дзейнасць падатковых органаў у рэспубліцы рэгламентуецца Палажэннем аб Міністэрстве па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2001 № 1592 «Вопросы Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510 «О совершенствовании контрольной (надзорной) деятельности в Республике Беларусь», Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, Тыпавым палажэннем аб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай МПЗ ад 28.12.2001 № 136 (у рэдакцыі пастановы МПЗ ад 19.03.2010 № 17). Для абмеркавання і выпрацоўкі рашэнняў па найбольш важных пытаннях зацверджана калегія МПЗ.

У структуру МПЗ уваходзяць 87 інспекцый МПЗ, з іх 7 – па абласцях і г.Мінску, 80 – па раёнах, гарадах, раёнах у гарадах.

Падрыхтоўка спецыялістаў для падатковых органаў ажыццяўляецца ва УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт», у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, на эканамічных факультэтах іншых навучальных устаноў рэспублікі. Павышэнне кваліфікацыі кадраў ажыццяўляецца на базе навучальных устаноў пры навучальных установах рэспублікі. Сярод іх вядучае месца займаюць Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт», УА «Навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.11.1998 № 527 устаноўлена прафесійнае свята «Дзень работнікаў падатковых органаў», якое адзначаецца штогод у другую нядзелю ліпеня месяца.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2005 № 268 заснаваны:
- геральдычны знак – эмблема падатковых органаў;
- нагрудны знак Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь «Выдатнiк падатковай службы».

За высокія паказчыкі ў працы работнікі падатковых органаў узнагароджваюцца нагрудным знакам Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь «Выдатнік падатковай службы», Ганаровай граматай Міністэрства па падатках і зборах, заахвочваюцца аб’явай Падзякі Міністра па падатках і зборах, заносяцца на Дошку гонару Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.