Главная Международное сотрудничество Соглашения об избежании двойного налогообложения Чехия

Чехия

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чэшскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маемасць ад 14 кастрычніка 1996 г. (ўступіла ў сілу 15 студзеня 1998 г.)

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 20 марта 2001 г. N 2/617

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

11 ноября 1997 г. N 77-З

О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ ЧЕШСКОЙ РЕСПУБЛИКИ ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И ИМУЩЕСТВО

Принят Палатой представителей 3 октября 1997 года

Одобрен Советом Республики 29 октября 1997 года

Ратифицировать Соглашение между Правительством Республики Беларусь и Правительством Чешской Республики об избежании двойного налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в отношении налогов на доходы и имущество, подписанное в г.Праге 14 октября 1996 года.

Президент Республики Беларусь А.ЛУКАШЕНКО



Вступает в силу в соответствии со ст. 28 данного документа.

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 4 ноября 2003 г. N 3/1164

ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЧЭШСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ

-------------------------------
Вступило в силу 15 января 1998 года.

(в ред. Протокола от 11.08.2010)

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Чэшскай Рэспублiкi, жадаючы заключыць Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплат падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць, пагадзiлiся аб наступным:

Артыкул 1. Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 2. Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы i маёмасць, якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або мясцовых органаў улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.
2. Падаткамi на даход i маёмасць лiчацца ўсе падаткi, што спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, з агульнай сумы маёмасцi або з элементаў даходу або маёмасцi, уключаючы падаткi на даходы ад адчужэння маёмасцi, падаткi на агульную суму заработнай платы, якая выплачваецца прадпрыемствамi, а таксама падаткi на прырост маёмасцi.
3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне, з'яўляюцца у прыватнасцi:
a) у Чэшскай Рэспублiцы:
(i) падатак на даходы фiзiчных асоб;
(ii) падатак на даходы юрыдычных асоб;
(iii) падатак на нерухомую маёмасць (у далейшым "падатак Чэхii");
b) у Рэспублiцы Беларусь:
(i) падатак на даходы;
(ii) падатак на прыбытак;
(iii) падаходны падатак з фiзiчных асоб;
(iv) падатак на нерухомасць (у далейшым "падатак Беларусi").
(пп. "b" статьи 2 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
4. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца пасля даты падпiсання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да iснуючых падаткаў або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковыя заканадаўствы.

Артыкул 3. Агульныя азначэннi

1. У дадзеным Пагадненнi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:
a) тэрмiн "Чэшская Рэспублiка" пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю Чэшскай Рэспублiкi, у дачыненнi да якой па чэшскаму заканадаўству i ў адпаведнасцi з мiжнародным правам могуць ажыццяўляцца суверэнныя правы Чэшскай Рэспублiкi;
b) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, якая знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь, i якая ў адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
c) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Чэшскую Рэспублiку або Рэспублiку Беларусь;
d) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое iншае аб'яднанне асоб;
e) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi юрыдычнай асобы для падатковых мэт;
f) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i "прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна, прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт Другой Дагаворнай Дзяржавы;
g) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
(i) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай Дзяржавы;
(ii) любую юрыдычную асобу, таварыства або асацыяцыю, якiя атрымлiваюць свой статус як такi па заканадаўству, што дзейнiчае ў Дагаворнай Дзяржаве;
h) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку марскiм, рачным, паветраным суднам, аўтамабiльным або чыгуначным транспартным сродкам, што эксплуатуецца прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi такое марское, рачное, паветранае судна, аўтамабiльны або чыгуначны транспартны сродак эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
(пп. "h" статьи 3 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
i) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
(i) у выпадку Чэшскай Рэспублiкi, Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;
(ii) у выпадку Беларусi, Галоўную дзяржаўную падатковую iнспекцыю пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь або яе паўнамоцнага прадстаўнiка.
2. Што датычыцца прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству гэтай Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.

Артыкул 4. Рэзiдэнт

1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая па заканадаўству гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцапражывання, пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi, месца эфектыўнага кiраўнiцтва або любой iншай аналагiчнай прыкметы i ўключае, у тым лiку, гэту Дзяржаву i яе любы мясцовы орган улады. Гэты тэрмiн, аднак, не ўключае любую асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або маёмасцi, якая ў ёй знаходзiцца.
(п. 1 статьи 4 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе становiшча вызначаецца наступным чынам:
a) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);
b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых iнтарэсаў, не можа быць вызначана, або калi яна не мае пастаяннага жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
c) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах, або калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;
d) калi статус такой фiзiчнай асобы не можа быць вызначаны ў адпаведнасцi з палажэннямi папярэднiх падпунктаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

Артыкул 5. Пастаяннае прадстаўнiцтва

1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць прадпрыемства.
2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае у прыватнасцi:
a) месца кiравання;
b) аддзяленне;
c) кантору;
d) фабрыку;
e) майстэрню; i
f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.
3. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" таксама ўключае:
a) будаўнiчую пляцоўку, або будаўнiчы, мантажны або зборачны аб'ект, або звязаную з iмi наглядную дзейнасць, толькi калi такая пляцоўка, аб'ект або дзейнасць ажыццяўляецца на працягу перыяду, якi перавышае 12 месяцаў;
b) аказанне паслуг, уключаючы кансультацыйныя або кiраўнiцкiя паслугi, прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы праз сваiх служачых або iншы персанал, наняты прадпрыемствам для такой мэты, але толькi калi дзейнасць такога роду ажыццяўляецца на тэрыторыi другой Дагаворнай Дзяржавы на працягу перыяду або перыядаў, якiя перавышаюць у сукупнасцi 6 месяцаў у любым дванаццацiмесячным перыядзе.
(п. 3 статьи 5 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:
a) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству;
b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;
c) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт закупкi тавараў або вырабаў, або для збору iнфармацыi для прадпрыемства;
e) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага характару;
(пп. "e" статьи 5 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога спалучэння вiдаў дзейнасцi, упамянутых у падпунктах a - e, пры ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 6, дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4, i якая, калi яна ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна палажэнням гэтага пункта.
6. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай прафесiянальнай дзейнасцi.
7. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або якая ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам) сам па сабе не пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.

Артыкул 6. Даходы ад нерухомай маёмасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць. Марскiя, рачныя i паветраныя судны не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi, якая выкарыстоўваецца для выканання незалежных асабiстых паслуг.

Артыкул 7. Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак дадзенага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва.
2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там знаходзiцца, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно было асобным i самастойным прадпрыемствам, што ажыццяўляе такую ж або аналагiчную дзейнасць у такiх жа або аналагiчных умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.
3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва дапускаецца вылiчэнне расходаў, панесеных для мэт такога пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя расходы, панесеныя як у Дагаворнай Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
4. Паколькi вызначэнне прыбытку ў Дагаворнай Дзяржаве, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным падраздзяленням з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не перашкаджае гэтай Дагаворнай Дзяржаве вызначаць падаткаабкладаемы прыбытак з дапамогай такога размеркавання, як прынята на практыцы; аднак выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя адпавядаюць прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.
5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на падставе простай закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам вырабаў або тавараў для прадпрыемства.
6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго змянення.
7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

Артыкул 8. Мiжнародны транспарт

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыi марскiх, рачных, паветраных суднаў, аўтамабiльнага або чыгуначнага транспарту ў мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу ў пуле, у сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.

Артыкул 9. Асацыiраваныя прадпрыемствы

1. У выпадку, калi:
a) прадпрыемства Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад тых, што мелi б месца памiж двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены падаткам.

Артыкул 10. Дывiдэнды

1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак не перавышае:
a) 5 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў, калi сапраўдным уладальнiкам з'яўляецца кампанiя (iншая, чым таварыства), якая непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, што выплачвае дывiдэнды;
b) 10 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.
Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб прымянення гэтых абмежаванняў па ўзаемнай згодзе.
Дадзены пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
(п. 2 статьи 10 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад акцый або iншых правоў, што не з'яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi, якiя прадугледжваюць удзел у прыбытку, а таксама iншы даход, якi падлягае такому ж падатковаму рэжыму, як i даход ад акцый, у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам той Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае прыбытак.
(п. 2 статьи 10 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, што знаходзiцца ў ёй, або ажыццяўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая знаходзiцца там, i холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва або пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
5. У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава можа поўнасцю вызвалiць ад падатку дывiдэнды, выплачваемыя гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi гэтыя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або калi холдынг у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва або пастаяннай базы, што знаходзяцца ў гэтай другой Дзяржаве, i з неразмеркаванага прыбытку кампанii не спаганяюцца падаткi на неразмеркаваны прыбытак, нават калi выплачваемыя дывiдэнды або неразмеркаваны прыбытак складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, якiя ўзнiкаюць у гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 11. Працэнты

1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак, такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дагаворнай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк працэнтаў з'яўляецца рэзiдэнтам другой дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.
3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2 дадзенага артыкула, працэнты, якiя ўзнiкаюць:
a) у Рэспублiцы Беларусь i выплачваюцца рэзiдэнту Чэшскай Рэспублiкi, якi з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, абкладаюцца падаткам толькi ў Чэшскай Рэспублiцы, калi такiя працэнты выплачваюцца:
(i) у адносiнах да любой пазыкi або крэдыту, якi прадастаўляецца банкам;
(ii) Ураду Чэшскай Рэспублiкi або яго любому мясцоваму органу ўлады, Чэшскаму нацыянальнаму банку, Чэшскаму экспартнаму банку, Экспартнай гарантыйнай i страхавой карпарацыi або любой iншай арганiзацыi, якая цалкам або ў асноўным належыць Ураду Чэшскай Рэспублiкi, як можа быць узгоднена памiж урадамi Дагаворных Дзяржаў або органамi, упаўнаважанымi ўрадамi Дагаворных Дзяржаў;
b) у Чэшскай Рэспублiцы i выплачваюцца рэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, якi з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, абкладаюцца падаткам толькi ў Рэспублiцы Беларусь, калi такiя працэнты выплачваюцца:
(i) у адносiнах да любой пазыкi або крэдыту, якi прадастаўляецца банкам;
(ii) Ураду Рэспублiкi Беларусь або любому мясцоваму органу ўлады, Нацыянальнаму банку Рэспублiкi Беларусь або любой iншай арганiзацыi, якая цалкам або ў асноўным належыць Ураду Рэспублiкi Беларусь, як можа быць узгоднена памiж урадамi Дагаворных Дзяржаў або органамi, упаўнаважанымi ўрадамi Дагаворных Дзяржаў.
Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб прымянення абмежаванняў, указаных у пунктах 2 i 3, па ўзаемнай згодзе.
(п. 3 статьи 11 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
4. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, без залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i, у прыватнасцi, даход ад урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых абавязацельстваў, уключаючы прэмii i ўзнагароды па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт дадзенага артыкула. Тэрмiн "працэнты" не ўключае вiды даходаў, што прызнаюцца ў якасцi дывiдэндаў згодна з палажэннямi пункта 3 артыкула 10 Пагаднення.
(в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
5. Палажэннi пунктаў 1, 2 i 3 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк працэнтаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць працэнты, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва, або ажыццяўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая знаходзiцца там, i даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва або да пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
(в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
6. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба якая выплачвае працэнты незалежна ад таго, цi з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i расходы па выплаце гэтых працэнтаў нясе гэта пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
(в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
7. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, або памiж iмi абодвума i трэцяй асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.

Артыкул 12. Роялцi

1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак, такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны уладальнiк роялцi з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы роялцi. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.
(в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае плацяжы любога вiду, што атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне, або за прадастаўленне права выкарыстання любога аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi, уключаючы кiнафiльмы i фiльмы або плёнкi, якiя выкарыстоўваюцца для радыёвяшчання або тэлебачання, любога патэнту, гандлёвай маркi, дызайна або мадэлi, плана, сакрэтнай формулы або працэсу, або любога навуковага, прамысловага або камерцыйнага абсталявання (уключаючы любы транспартны сродак), або за iнфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.
(в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць роялцi, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва, або выконвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што там знаходзiцца, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або 14 у залежнасцi ад абставiн.
5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае роялцi незалежна ад таго, цi з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
(в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
6. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам роялцi, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання, права або iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам роялцi пры адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжоў па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы, з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.

Артыкул 13. Даходы ад адчужэння маёмасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6, размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Даходы ад адчужэння маёмасцi, iншай чым нерухомая маёмасць, якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або маёмасцi, iншай чым нерухомая маёмасць, што адносiцца да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве для прадастаўлення незалежных асабiстых паслуг, уключаючы даходы ад адчужэння такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi з цэлевым прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Даходы ад адчужэння марскiх, рачных, паветраных суднаў, аўтамабiльнага або чыгуначнага транспарту, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы або адчужэння маёмасцi, iншай чым нерухомая маёмасць, звязанай з эксплуатацыяй такiх марскiх, рачных, паветраных суднаў, аўтамабiльнага або чыгуначнага транспарту, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
4. Даходы, што атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ад адчужэння акцый або iншага ўдзелу ў кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
(п. 4 статьи 13 введен Протоколом от 11.08.2010)
5. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у пунктах 1, 2, 3 i 4 дадзенага артыкула, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
(п. 5 статьи 13 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)

Артыкул 14. Незалежныя асабiстыя паслугi

1. Даход, што атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за прафесiянальныя паслугi або iншую дзейнасць незалежнага характару, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем наступных выпадкаў, калi такi даход можа таксама абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве:
a) калi ён мае рэгулярна даступную яму пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi; у такiм выпадку толькi тая частка даходу, якая адносiцца да такой пастаяннай базы, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве; або
b) калi ён знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, што перавышаюць у сукупнасцi 183 днi ў любым дванаццацiмесячным перыядзе; у такiм выпадку толькi тая частка даходу, якая атрымана ад яго дзейнасцi, што ажыццяўляецца ў гэтай другой Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Пры падлiку перыядаў, аб якiх гаворыцца ў пункце 1 b), прымяняюцца палажэннi пункта 3 артыкула 15.
3. Тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi, незалежную навуковую, лiтаратурную, мастацкую, адукацыйную або выкладчыцкую дзейнасць, таксама, як i незалежную дзейнасць урачоў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
4. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаянная база" абазначае пастаяннае месца, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая аказвае незалежныя асабiстыя паслугi.

Артыкул 15. Залежныя асабiстыя паслугi

1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў адносiнах да работы па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па найму ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманыя ў сувязi з гэтым узнагароджаннi могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найму, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаюцца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi выконваюцца ўсе наступныя ўмовы:
a) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 днi ў любым адпаведным дванаццацiмесячным перыядзе, i
b) узнагароджаннi выплачваюцца наймальнiкам або ад iмя наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i
c) расходы па выплаце ўзнагароджанняў не нясе пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, якiя наймальнiк мае ў другой Дзяржаве.
3. Пры падлiку перыядаў, аб якiх гаворыцца ў пункце 2 a), уключаюцца наступныя днi:
a) усе днi фiзiчнай прысутнасцi, уключаючы днi прыезду i днi ад'езду, i
b) днi, якiя праведзены па-за Дзяржавы дзейнасцi, такiя як суботы i нядзелi, нацыянальныя святы, водпуск i камандзiроўкi, непасрэдна звязаныя з работай па найму ў гэтай Дзяржаве атрымальнiка, пасля якiх дзейнасць была адноўлена на тэрыторыi гэтай Дзяржавы.
4. Тэрмiн "наймальнiк", аб якiм iдзе гаворка ў пункце 2 b), абазначае асобу, якая мае права на выкананую работу i нясе адказнасць i рызыку, што звязаны з выкананнем работы.
5. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, узнагароджаннi, якiя атрымлiваюцца ў дачыненнi да работы па найму, што ажыццяўляецца на борце марскога, рачнога, паветранага судна, аўтамабiльнага або чыгуначнага транспарту, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

Артыкул 16. Ганарары дырэктараў

Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў, або любога iншага падобнага органа кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 17. Работнiкi мастацтва i спартсмены

1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка мастацтваў, такога як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання, або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. У выпадку, калi даход у дачыненнi да асабiстай дзейнасцi, што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i 15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

Артыкул 18. Пенсii

1. У адпаведнасцi з палажэннямi пункта 2 артыкула 19 пенсii i iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя выплачваюцца рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы ў сувязi з работай па найму ў мiнулым, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, плацяжы, што атрымлiваюцца фiзiчнай асобай, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, з фондаў сацыяльнага забеспячэння, устаноўленага законам, другой Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 19. Дзяржаўная служба

1. a) Узнагароджанне, iншае чым пенсiя, якое выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або мясцовым органам улады фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве або органу ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак, такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве i фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
- з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або
- не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання паслуг.
2. a) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або мясцовым органам улады, або з фондаў, створаных iмi, фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг, што аказаны гэтай Дзяржаве, або органу ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак, такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.
3. Палажэннi артыкулаў 15, 16 i 18 прымяняюцца да ўзнагароджання i пенсiй у дачыненнi да паслуг, аказваемых у сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, што ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай, або мясцовым органам улады.

Артыкул 20. Студэнты

Плацяжы, што атрымлiвае студэнт або практыкант, якi з'яўляецца або з'яўляўся непасрэдна да прыезду ў адну Дагаворную Дзяржаву рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i якi знаходзiцца ў першай названай Дзяржаве выключна для мэт атрымання адукацыi або праходжання практыкi, вызваляюцца ад падаткаў у гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да плацяжоў, што атрыманы з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы для мэт яго ўтрымання, навучання або практыкi.

Артыкул 21. Iншыя даходы

1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад месца iх узнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенага Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых чым даход ад нерухомай маёмасцi, вызначанай у пункце 2 артыкула 6, калi атрымальнiк такiх даходаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або прадстаўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi праз пастаянную базу, якая там знаходзiцца, i права або маёмасць, у адносiнах да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.

Артыкул 22. Маёмасць

1. Маёмасць, прадстаўленая нерухомай маёмасцю, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6, што з'яўляецца маёмасцю рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Маёмасць, прадстаўленая маёмасцю, iншай чым нерухомая маёмасць, якая з'яўляецца часткай камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве або прадстаўленая маёмасцю, iншай чым нерухомая маёмасць, што звязана з пастаяннай базай, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве з мэтай прадастаўлення незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Маёмасць, прадстаўленая марскiмi, рачнымi, паветранымi суднамi, аўтамабiльным або чыгуначным транспартам, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, i прадстаўленая маёмасцю, iншай чым нерухомая маёмасць, што звязана з эксплуатацыяй гэтых марскiх, рачных, паветраных суднаў, аўтамабiльнага або чыгуначнага транспарту, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.
4. Усе iншыя часткi маёмасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

Артыкул 23. Устараненне двайнога падаткаабкладання

1. У выпадку рэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:
Калi рэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь атрымлiвае даход або валодае вiдамi маёмасцi, якiя ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення могуць абкладацца падаткам у Чэшскай Рэспублiцы, тады Рэспублiка Беларусь дазваляе:
a) у якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход, якi аплачаны ў Чэшскай Рэспублiцы;
b) у якасцi вылiчэння з падатку на вiды маёмасцi гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на маёмасць, якi аплачаны ў Чэшскай Рэспублiцы.
Аднак, такiя вылiчэннi ў любым выпадку не павiнны перавышаць тую частку падатку з даходу або падатку на маёмасць, як было падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая адносiцца да даходу або вiдаў маёмасцi, якiя могуць абкладацца падаткам у Чэшскай Рэспублiцы, у залежнасцi ад абставiн.
2. У выпадку рэзiдэнта Чэшскай Рэспублiкi двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:
a) Чэшская Рэспублiка пры падаткаабкладаннi сваiх рэзiдэнтаў можа ўключыць у базу падаткаабкладання, на якую налiчваюцца падаткi, вiды даходаў або маёмасцi, якiя ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення могуць таксама абкладацца падаткам у Рэспублiцы Беларусь, але дазваляе ў якасцi вылiчэння з сумы падатку, падлiчанага па такой базе, суму, роўную падатку, што аплачаны ў Рэспублiцы Беларусь. Такое вылiчэнне, аднак, не павiнна перавышаць тую частку чэшскага падатку, як падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якое адносiцца да даходаў або маёмасцi, якiя ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення могуць абкладацца падаткам у Рэспублiцы Беларусь.
b) Калi ў адпаведнасцi з любым палажэннем Пагаднення даход, што атрыманы рэзiдэнтам Чэшскай Рэспублiкi або маёмасць, якой ён валодае, вызвалены ад падатку ў гэтай Дзяржаве, Чэшская Рэспублiка можа тым не менш пры вылiчэннi сумы падатку на даход, якi застаецца, або маёмасць, такога рэзiдэнта прыняць да ўвагi вызвалены даход або маёмасць.

Артыкул 24. Недыскрымiнацыя

1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць грамадзяне гэтай другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у прыватнасцi, у дачыненнi да пастаяннага месцазнаходжання. Гэта палажэнне таксама прымяняецца, незалежна ад палажэнняў артыкула 1, да асоб, якiя не з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў або рэзiдэнтаў гэтай другой Дзяржавы, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не павiнна тлумачыцца як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi для мэт падаткаабкладання на аснове грамадзянскага статусу або сямейных абавязацельстваў, якiя яна прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.
(п. 2 статьи 24 в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)
3. За выключэннем выпадкаў, дзе прымяняюцца палажэннi артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты, роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы падлягаюць, з мэтай вызначэння падаткаабкладаемай маёмасцi такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.
4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, маёмасць якiх поўнасцю або часткова належыць адной або некалькiм рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не падлягаюць у першай Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца або могуць падвяргацца падобныя прадпрыемствы першай названай Дзяржавы.
5. Палажэннi гэтага артыкула, незалежна ад палажэнняў артыкула 2, прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.

Артыкул 25. Працэдура ўзаемнага пагаднення

1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа, нягледзячы на сродкi абароны, якiя прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з'яўляецца, або, калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 24, той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення.
2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву абгрунтаванай, i калi ён сам ў стане прыйсцi да здавальняючага рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам другой Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай пазбягання падаткаабкладання, якое не адпавядае дадзенаму Пагадненню. Любая дасягнутая дамоўленасць выконваецца незалежна ад якiх-небудзь абмежаванняў па часу, якiя маюцца ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама кансультавацца з мэтай устранення двайнога падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных дадзеным Пагадненнем.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi акажацца пажаданым, для дасягнення згоды правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 26. Абмен iнфармацыяй

(в ред. Протокола от 11.08.2010)
(см. текст в предыдущей редакции)

1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення або адмiнiстравання або прымусовага выканання нацыянальных заканадаўстваў, што датычыцца падаткаў любога вiду i роду, што спаганяюцца ад iмя Дагаворных Дзяржаў або iх мясцовых органаў улады, у той ступенi, у якой такое падаткаабкладанне не супярэчыць дадзенаму Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкуламi 1 i 2 дадзенага Пагаднення.
2. Любая iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенага артыкула, лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, атрыманая ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем або зборам, прымусовым спагнаннем або судовым праследаваннем, або разборам заяў у дачыненнi да падаткаў, пра якiя гаворыцца ў пункце 1 дадзенага артыкула, або наглядам за iмi. Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць гэту iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытых судовых пасяджэнняў або пры прыняццi судовых рашэнняў.
3. Нi ў якiм выпадку палажэннi пунктаў 1 i 2 дадзенага артыкула не павiнны тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
a) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;
c) прадастаўляць iнфармацыю, якая б раскрывала якую-небудзь гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную тайну, або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.
4. Калi iнфармацыя запрошваецца адной Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасцi з дадзеным артыкулам, другая Дагаворная Дзяржава прымае ўстаноўленыя заканадаўствам свае меры для атрымання iнфармацыi, што запрошваецца, нават калi гэтай другой Дзяржаве можа не спатрэбiцца гэтая iнфармацыя для ўласных падатковых мэт. Абавязацельства, змешчанае ў папярэднiм палажэннi, падлягае абмежаванням пункта 3 дадзенага артыкула, але нi ў якiм разе такiя абмежаваннi не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовiцца ад прадастаўлення iнфармацыi толькi таму, што яна не зацiкаўлена ў атрыманнi такой iнфармацыi.
5. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 3 дадзенага артыкула не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовiцца ад прадастаўлення iнфармацыi толькi таму, што такой iнфармацыяй валодае банк, iншая фiнансава-крэдытная ўстанова, прызначаная асоба або асоба, што дзейнiчае ў якасцi пасрэднiка або даверанай асобы, або таму, што iнфармацыя адносiцца да права ўласнасцi асобы.

Артыкул 27. Дыпламатычныя прадстаўнiкi i консульскiя работнiкi

Нiякiя палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых прывiлей дыпламатычных прадстаўнiкоў або консульскiх работнiкаў, прадастаўленых агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

Артыкул 28. Уваходжанне ў сiлу

1. Дадзенае Пагадненне ратыфiкуецца i выконваецца абмен ратыфiкацыйнымi граматамi ў магчыма кароткi тэрмiн.
2. Дадзенае Пагадненне ўваходзiць у сiлу пасля абмену ратыфiкацыйнымi граматамi i яго палажэннi прымяняюцца:
a) у дачыненнi да падаткаў, якiя спаганяюцца з крынiц, да даходаў, што атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць у сiлу;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў на даходы i падаткаў на маёмасць, да даходаў або маёмасцi за любы падаткаабкладаемы год, што пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць у сiлу.

КонсультантПлюс: примечание.
В официальном тексте документа, видимо, допущена опечатка: Соглашение об устранении двойного налогообложения доходов и имущества юридических лиц заключено 19.05.1978, а не 19.05.1973.

3. З моманту ўваходжання ў сiлу дадзенага Пагаднення спыняецца прымяненне Шматбаковага Пагаднення аб устараненнi двайнога падаткаабкладання даходаў i маёмасцi фiзiчных асоб, што падпiсана ў Мiшкольцы 27 мая 1977 года, i Шматбаковае Пагадненне аб устараненнi двайнога падаткаабкладання даходаў i маёмасцi юрыдычных асоб, што падпiсана ва Улан-Батары 19 мая 1973 года, у адносiнах памiж Чэшскай Рэспублiкай i Рэспублiкай Беларусь.

Артыкул 29. Спыненне дзеяння

Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле да той пары, пакуль яго дзеянне не будзе спынена адной з Дагаворных Дзяржаў. Любая Дагаворная Дзяржава можа спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах, шляхам паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6 месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года, наступнага за перыядам у пяць гадоў з даты ўваходжання Пагаднення ў сiлу. У такiм выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:
a) у дачыненнi да падаткаў, якiя ўтрыманы ў крынiцы з даходаў, што атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб дэнансацыi;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў на даходы i падаткаў на маёмасць, з даходаў або маёмасцi за любы падаткаабкладаемы год, што пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб дэнансацыi.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.

Здзейснена ў горадзе Празе 14 кастрычнiка 1996 года ў двух экземплярах на беларускай, чэшскай i англiйскай мовах, прычым усе тры тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае англiйскi тэкст.


За Урад
Рэспублiкi Беларусь
Подпiс

За Урад
Чэшскай Рэспублiкi
Подпiс