Главная Международное сотрудничество Соглашения об избежании двойного налогообложения Израиль

Израиль

Канвенцыя паміж Рэспублікай Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маемасць) ад 11 красавіка 2000 г. (ўступіла ў сілу 29 снежня 2003 г.)

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 31 января 2004 г. N 3/1235

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Дзяржавы Iзраiль, жадаючы заключыць Канвенцыю аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць), пагадзiлiся аб наступным:

Артыкул 1. Асобы, да якiх прымяняецца Канвенцыя

Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 2. Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Канвенцыя

1. Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць), якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або яе мясцовых органаў улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.

2. Падаткамi на даходы i капiтал (маёмасць) лiчацца ўсе падаткi, што спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, агульнай сумы капiталу (маёмасцi) або з элементаў даходу або капiталу (маёмасцi), уключаючы падаткi на даходы ад адчужэння маёмасцi любога вiду, падаткi на агульную суму заработнай платы, якая выплачваецца прадпрыемствамi, а таксама падаткi на прырост вартасцi капiталу (маёмасцi).

3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя, з'яўляюцца, у прыватнасцi:

a) у выпадку Iзраiля:

(i) падаткi, якiя спаганяюцца ў адпаведнасцi з Законам аб падаходным падатку i дадатковымi да яго законамi;

(ii) падаткi, якiя спаганяюцца з даходаў ад адчужэння нерухомай маёмасцi ў адпаведнасцi з Законам аб падатку на падаражанне зямлi;

(iii) падаткi, якiя спаганяюцца з нерухомай маёмасцi ў адпаведнасцi з Законам аб падатку на маёмасць;

(iv) падатак, якi спаганяецца ў адпаведнасцi з Законам аб падатку на наймальнiка (далей "iзраiльскi падатак");

b) у выпадку Беларусi:

(i) падатак на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, аб'яднанняў, арганiзацый;

(ii) падаходны падатак з грамадзян;

(iii) падатак на нерухомасць;

(iv) зямельны падатак (далей "беларускi падатак").

4. Дадзеная Канвенцыя распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца пасля даты падпiсання дадзенай Канвенцыi ў дапаўненне да iснуючых падаткаў або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковае заканадаўства.

Артыкул 3. Агульныя азначэннi

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:

a) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Iзраiль або Беларусь;

b) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое iншае аб'яднанне асоб;

c) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу, якая разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для падаткавых мэт;

d) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i "прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна: прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

e) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку марскiм або паветраным суднам або аўтамабiльным транспартным сродкам, што эксплуатуецца прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское або паветранае судна або аўтамабiльны транспартны сродак эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;

f) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

(i) у выпадку Iзраiля - Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;

(ii) у выпадку Беларусi - Дзяржаўны падаткавы камiтэт або яго паўнамоцнага прадстаўнiка.

2. a) Што датычыцца прымянення дадзенай Канвенцыi Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству гэтай Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя. Значэнне тэрмiна, якое надаецца яму падаткавым заканадаўствам гэтай Дзяржавы, пераважае над значэннем, якое надаецца такому тэрмiну iншымi законамi гэтай Дзяржавы.

b) Калi ў вынiку палажэнняў падпункта а) значэнне тэрмiна, якое надаецца яму заканадаўствам адной Дагаворнай Дзяржавы, адрознiваецца ад значэння гэтага тэрмiна, якi надаецца яму заканадаўствам другой Дагаворнай Дзяржавы, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць дамовiцца аб агульным значэннi гэтага тэрмiна.

Артыкул 4. Рэзiдэнт

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая па заканадаўству гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства, пастаяннага месцазнаходжання, месца кiравання, месца рэгiстрацыi або любой iншай аналагiчнай прыкметы. Гэты тэрмiн, аднак, не распаўсюджваецца на асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або капiталу (маёмасцi), якi ў ёй знаходзiцца.

2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе палажэнне вызначаецца наступным чынам:

a) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);

b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых iнтарэсаў, не можа быць вызначана, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

c) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;

d) калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi яна не з'яўляецца грамадзянiнам нi адной з iх, то кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, тады яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой размешчаны яе фактычны кiруючы орган. Калi Дзяржава, у якой размешчаны яе фактычны кiруючы орган не можа быць вызначана, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе. Для мэт дадзенага артыкула "фактычны кiруючы орган" гэта, у лiку iншага, месца, дзе прымаюцца рашэннi на самым высокiм узроўнi па важных пытаннях, iстотных для кiравання кампанii, месца, якое iграе асноўную ролю ў кiраваннi кампанiяй з эканамiчнай кропкi гледжання.

4. Тэрмiн "рэзiдэнт Дагаворнай Дзяржавы" ўключае гэту Дзяржаву i яе мясцовыя органы ўлады.

Артыкул 5. Пастаяннае прадстаўнiцтва

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць прадпрыемства.

2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:

a) месца кiравання;

b) аддзяленне;

c) кантору;

d) фабрыку;

e) майстэрню i

f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.

3. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" таксама ўключае:

a) будаўнiчую пляцоўку або будаўнiчы або мантажны аб'ект, але толькi калi такая пляцоўка або аб'ект працягваецца больш 12 месяцаў;

b) аказанне паслуг, уключаючы кансультацыйныя або кiраўнiцкiя паслугi, прадпрыемствам праз сваiх служачых або iншы персанал, што наняты прадпрыемствам для гэтай мэты, але толькi калi дзейнасць такога роду працягваецца (у дачыненнi да аднаго i таго ж або звязанага з iм аб'екта) унутры краiны на працягу перыяду або перыядаў, якiя складаюць у сукупнасцi больш шасцi месяцаў у любым дванаццацiмесячным перыядзе.

4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:

a) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству;

b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;

c) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;

d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для прадпрыемства;

e) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт рэкламы, прадастаўлення iнфармацыi, навуковых даследаванняў або для мэт ажыццяўлення любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага характару для прадпрыемства;

f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога спалучэння вiдаў дзейнасцi, што названы ў падпунктах "а"-"е", пры ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба iншая, чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 7, дзейнiчае ад iмя прадпрыемства, i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4 i якая, калi яна ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з палажэннямi гэтага пункта.

6. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, лiчыцца, што страхавая кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi яна страхуе рызыкi ў гэтай другой Дзяржаве праз прадстаўнiка iншага, чым брокер або агент, аб якiм гаворыцца ў пункце 7.

7. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай прафесiянальнай дзейнасцi.

8. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, або якая ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.

Артыкул 6. Даходы ад нерухомай маёмасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даходы ад сельскай або лясной гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць; марскiя, паветраныя судны i аўтамабiльны транспарт не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ўнаём або выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад нерухомай маёмасцi прадпрыемстваў i да даходаў ад нерухомай маёмасцi, якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.

Артыкул 7. Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва.

2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там размешчана, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных умовах i дзейнiчае зусiм незалежна ад прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.

3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва дапускаецца вылiчэнне выдаткаў, што панесены для мэт такога пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя выдаткi, што панесены як у Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.

4. Паколькi вызначэнне ў Дагаворнай Дзяржаве прыбытку, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на аснове прапарцыянальнага размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным падраздзяленням, з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не перашкаджае Дагаворнай Дзяржаве вызначыць падаткаабкладаемы прыбытак з дапамогай такога размеркавання, як гэта прынята на практыцы; аднак выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя адпавядаюць прынцыпам гэтага артыкула.

5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на падставе простай закупкi пастаянным прадстаўнiцтвам вырабаў або тавараў для прадпрыемства.

6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго змянення.

7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна ў iншых артыкулах дадзенай Канвенцыi, палажэннi гэтых артыкулаў не закранаюцца палажэннямi гэтага артыкула.

Артыкул 8. Мiжнародны транспарт

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыi марскiх, паветраных суднаў або аўтамабiльнага транспарту ў мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве. Даход, якi атрымлiвае прадпрыемства ад здачы ў арэнду марскiх або паветраных суднаў, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або ад выкарыстання, утрымання або здачы ў арэнду кантэйнераў, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках (уключаючы трэйлеры, баржы i абсталяванне, што звязана з транспарцiроўкай такiх кантэйнераў), абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi такi даход другарадны ў дачыненнi да прыбытку ад эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў прадпрыемствам у мiжнародных перавозках.

2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.

Артыкул 9. Асацыiраваныя прадпрыемствы

1. У выпадку, калi:

a) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале (маёмасцi) прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы або

b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у кiраваннi, кантролi або капiтале (маёмасцi) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,

i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены падаткам.

2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае падаткам - прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы было абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам уключаны, з'яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству першай названай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн памiж двума прадпрыемствамi былi б умовамi, якiя iснуюць памiж незалежнымi прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную карэкцiроўку ў суме падатку, якi спаганяецца з гэтага прыбытку, калi гэта другая Дзяржава лiчыць такую карэкцiроўку апраўданай. Пры вызначэннi такой карэкцiроўкi належная ўвага ўдзяляецца iншым палажэнням дадзенай Канвенцыi, а кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў, пры неабходнасцi, пракансультуюцца адзiн з адным.

Артыкул 10. Дывiдэнды

1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, якая выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам дывiдэндаў, спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў.

Палажэннi гэтага пункта не закранаюць падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з'яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi, якiя даюць права на ўдзел у прыбытку, а таксама даход, якi разглядаецца як размеркаванне ў адпаведнасцi з падаткавым заканадаўствам той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае прыбытак.

4. Палажэннi пункта 2 гэтага артыкула не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая размешчана там, i холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

5. У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава не абкладае падаткам дывiдэнды, якiя выплачваюцца гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi такiя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або калi холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды звязаны з пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, што размешчаны ў гэтай другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават калi выплачваемыя дывiдэнды або неразмеркаваны прыбытак складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, якiя ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.

Артыкул 11. Працэнты

1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.

3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы ў сувязi з продажам у крэдыт любога прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання або па пазыцы любога вiду, што прадастаўлена банкам, могуць абкладацца падаткам у першай названай Дзяржаве i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, аднак, калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, спаганяемы падатак не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.

4. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 2 i 3, працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве, вызваляюцца ад падаткаабкладання ў гэтай Дзяржаве, калi яны выплачваюцца другой Дагаворнай Дзяржаве, яе мясцоваму органу ўлады або Цэнтральнаму (Нацыянальнаму) банку гэтай другой Дзяржавы.

5. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, без залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i, у прыватнасцi, даход ад урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых абавязацельстваў, уключаючы прэмii i ўзнагароды па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт гэтага артыкула. Тэрмiн "працэнты" не ўключае нiякага вiду даходу, якi разглядаецца як дывiдэнды ў адпаведнасцi з палажэннямi артыкула 10.

6. Палажэннi пунктаў 2, 3 i 4 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк працэнтаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць працэнты, праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што размешчана там, i даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

7. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дагаворная Дзяржава, мясцовы орган улады або iншы рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i выдаткi па выплаце гэтых працэнтаў нясе такое пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

8. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенай Канвенцыi.

Артыкул 12. Роялцi

1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам роялцi, спаганяемы падатак не перавышае:

a) 5 працэнтаў валавой сумы роялцi ў выпадку, калi такiя роялцi складаюцца з плацяжоў любога вiду, якiя атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне або прадастаўленне права выкарыстання любога аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi (за выключэннем кiнафiльмаў) або за выкарыстанне або прадастаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання або аўтамабiльнага транспарту;

b) 10 працэнтаў валавой сумы ўсiх iншых роялцi.

3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае плацяжы любога вiду, што атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання любога аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi (уключаючы кiнафiльмы), любога патэнта, гандлёвай маркi, дызайна або мадэлi, схемы, сакрэтнай формулы або працэсу, або за iнфармацыю, што датычыцца прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту, або за выкарыстанне або прадастаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання або аўтамабiльнага транспарту.

4. Палажэннi пункта 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць роялцi, праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там пастаяннай базы, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дагаворная Дзяржава, мясцовы орган улады або iншы рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае роялцi, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

6. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання права або iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенай Канвенцыi.

Артыкул 13. Даходы ад адчужэння маёмасц i (прырост капiталу)

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6, што размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Даходы ад адчужэння маёмасцi iншай, чым нерухомая маёмасць, якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або маёмасцi iншай, чым нерухомая маёмасць, што адносiцца да пастаяннай базы, якая даступна рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве для аказання незалежных асабiстых паслуг, уключаючы такiя даходы ад адчужэння такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

3. Даходы, якiя атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння марскiх, паветраных суднаў або аўтамабiльнага транспарту, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або маёмасцi iншай, чым нерухомая маёмасць, што адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх, паветраных суднаў або аўтамабiльнага транспарту, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

4. Даходы, якiя атрымлiваюцца ад адчужэння акцый або правоў кампанii або юрыдычнай асобы, актывы якой прама або праз удзел адной або некалькiх кампанiй або юрыдычных асоб складаюцца больш чым на 50 працэнтаў з нерухомай маёмасцi, што размешчана ў Дагаворнай Дзяржаве, або з правоў, што звязаны з такой нерухомай маёмасцю, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

5. Даходы ад адчужэння акцый або другiх правоў, iншых, чым тыя, аб якiх гаворыцца ў пункце 4 гэтага артыкула, кампанii або iншай юрыдычнай асобы, якая з'яўляецца рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дагаворнай Дзяржаве пры адной з наступных абставiн:

a) калi атрымальнiк даходу адчужае 10 працэнтаў або больш капiталу кампанii або юрыдычнай асобы, або

b) калi атрымальнiк даходу адчужае менш 10 працэнтаў, аднак меў на момант адчужэння або ў любы час на працягу 12 месяцаў, што папярэднiчалi адчужэнню, 10 працэнтаў або больш капiталу кампанii або юрыдычнай асобы.

6. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у пунктах 1, 2, 3, 4 i 5, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.

Артыкул 14. Незалежныя асабiстыя паслугi

1. Даход, што атрымлiвае фiзiчная асоба, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за прафесiянальныя паслугi або iншую дзейнасць незалежнага характару, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi яна мае рэгулярна даступную пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для аказання паслуг. Калi яна мае такую пастаянную базу, даход можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi па даходу, якi адносiцца да гэтай пастаяннай базы.

2. Тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi, незалежную навуковую, лiтаратурную, мастацкую, адукацыйную або выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.

3. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "пастаянная база" абазначае пастаяннае месца, такое, як кабiнет або офiс, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая прадастаўляе незалежныя асабiстыя паслугi.

Артыкул 15. Залежныя асабiстыя паслугi

1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за работу па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па найму ажыццяўляецца такiм чынам, узнагароджанне, што атрымана ў сувязi з гэтым, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, якое атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за работу па найму, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:

a) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 днi ў любым дванаццацiмесячным перыядзе, i

b) узнагароджанне выплачваецца наймальнiкам або ад iмя наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i

c) расходы па выплаце ўзнагароджанняў не нясе пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, якую наймальнiк мае ў другой Дзяржаве.

Артыкул 16. Ганарары дырэктараў

Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 17. Артысты i спартсмены

1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання, або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. У выпадку, калi даход ад асабiстай дзейнасцi, што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а другой асобе, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i 15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

Артыкул 18. Пенсii

З улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 пенсii, рэнта i iншае падобнае ўзнагароджанне, якiя выплачваюцца рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

Артыкул 19. Дзяржаўная служба

1. a) Узнагароджанне iншае, чым пенсiя, якое выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай фiзiчнай асобе за паслугi, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

b) Аднак такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве i фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:

(i) з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або

(ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання паслуг.

2. a) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або з фондаў, што створаны ёю, фiзiчнай асобе за паслугi, што аказаны гэтай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

b) Аднак такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.

3. Палажэннi артыкулаў 15, 16 i 18 прымяняюцца да ўзнагароджання i пенсiй за паслугi, што аказваюцца ў сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай.

Артыкул 20. Студэнты

Выплаты, якiя студэнт або навучэнец, якi з'яўляецца або непасрэдна перад прыездам у адну Дагаворную Дзяржаву з'яўляўся рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў першай названай Дзяржаве выключна з мэтай атрымання адукацыi або праходжання практыкi, атрымлiвае для мэт яго ўтрымання, адукацыi або практыкi, не абкладаюцца падаткам у гэтай Дзяржаве, пры ўмове, што такiя выплаты ўзнiкаюць з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.

Артыкул 21. Iншыя даходы

1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад месца iх узнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенай Канвенцыi, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых, чым даход ад нерухомай маёмасцi, што вызначана ў пункце 2 артыкула 6, калi атрымальнiк такiх даходаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая размешчана там, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

Артыкул 22. Капiтал (маёмасць)

1. Капiтал (маёмасць), што прадстаўлены нерухомай маёмасцю, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6, што належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы i размешчаны ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Капiтал (маёмасць), што прадстаўлены маёмасцю iншай, чым нерухомая маёмасць, якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або маёмасцю iншай, чым нерухомая маёмасць, што адносiцца да пастаяннай базы, якая даступна рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў мэтах аказання незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

3. Капiтал (маёмасць), што прадстаўлены марскiмi, паветранымi суднамi або аўтамабiльным транспартам, якi належыць прадпрыемству адной Дагаворнай Дзяржавы i эксплуатуецца ў мiжнародных перавозках, i маёмасцю iншай, чым нерухомая маёмасць, якая адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх, паветраных суднаў або аўтамабiльнага транспарту, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

4. Усе iншыя элементы капiталу (маёмасцi) рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

Артыкул 23. Абмежаванне пераваг

Кампетэнтны орган адной Дагаворнай Дзяржавы можа пасля кансультацыi з кампетэнтным органам другой Дагаворнай Дзяржавы адмовiць у прадастаўленнi пераваг дадзенай Канвенцыi любой асобе або ў дачыненнi да любой здзелкi, калi, па яго меркаванню, прадастаўленне такiх пераваг будзе з'яўляцца злоўжываннем Канвенцыi згодна з яе мэтамi.

Артыкул 24. Устараненне двайнога падаткаабкладання

1. У Iзраiлi, з улiкам заканадаўства Iзраiля адносна прадастаўлення ў якасцi крэдыту супраць iзраiльскага падатку, што выплачаны ў любой краiне, акрамя Iзраiля (якi не закранае агульнага прынцыпу, што змешчаны ў гэтым пункце), беларускi падатак, выплачаны ў дачыненнi да даходу, што атрыманы з Беларусi, або капiталу (маёмасцi), якi размешчаны ў Беларусi, залiчваецца супраць iзраiльскага падатку, якi аплачваецца ў дачыненнi да такога даходу або капiталу (маёмасцi). Аднак такi залiк не павiнен перавышаць такiя суадносiны iзраiльскага падатку, як даход з крынiц у Беларусi або капiтал (маёмасць), што размешчаны ў Беларусi, суадносiцца з сукупным даходам або капiталам (маёмасцю), якi падлягае iзраiльскаму падатку.

2. У выпадку Беларусi двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:

Калi рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае даход (прыбытак) або валодае капiталам (маёмасцю), якi ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi можа абкладацца падаткам у Iзраiлi, тады Беларусь дазваляе:

a) у якасцi вылiку з падатку на даход (прыбытак) гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход (прыбытак), якi выплачаны ў Iзраiлi;

b) у якасцi вылiку з падатку на нерухомую маёмасць гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на нерухомую маёмасць, якi выплачаны ў Iзраiлi.

Такi вылiк, аднак, у любым выпадку не павiнен перавышаць той часткi падатку з даходу (прыбытку) або падатку з капiталу (маёмасцi), як было падлiчана да прадастаўлення вылiку, якая адносiцца, у залежнасцi ад абставiн, да даходу (прыбытку) або капiталу (маёмасцi), якi можа абкладацца падаткам у Iзраiлi.

Артыкул 25. Недыскрымiнацыя

1. Фiзiчныя асобы, якiя з'яўляюцца грамадзянамi адной Дагаворнай Дзяржавы, не падлягаюць у другой Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць фiзiчныя асобы, якiя з'яўляюцца грамадзянамi гэтай другой Дзяржавы, пры тых жа абставiнах, у прыватнасцi, у дачыненнi да пастаяннага месцазнаходжання.

2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не разглядаецца як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на падставе грамадзянскага статусу або сямейных абавязацельстваў, якiя яна прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.

3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1 артыкула 9, пункта 8 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12 дадзенай Канвенцыi, працэнты, роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць, у мэтах вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемага капiталу (маёмасцi) такога прадпрыемства вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.

4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, капiтал (маёмасць) якiх поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не падлягаюць у першай названай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца або могуць падвяргацца падобныя прадпрыемствы першай названай Дзяржавы.

5. Палажэннi гэтага артыкула, нягледзячы на палажэннi артыкула 2, прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.

Артыкул 26. Працэдура ўзаемнага пагаднення

1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi, яна можа, незалежна ад сродкаў абароны, якiя прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў кампетэнтны орган той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з'яўляецца, або, калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 25, той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага паведамлення аб дзеяннях, што прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi.

2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву абгрунтаванай, i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам другой Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай пазбягання падаткаабкладання, якое не адпавядае дадзенай Канвенцыi. Любая дасягнутая дамоўленасць выконваецца, нягледзячы на якiя-небудзь абмежаваннi па часу, што маюцца ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.

3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры тлумачэннi або прымяненнi дадзенай Канвенцыi. Яны могуць таксама кансультавацца адзiн з адным для мэт устранення двайнога падаткаабкладання ў выпадках, якiя не прадугледжаны дадзенай Канвенцыяй.

4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi акажацца пажаданым для дасягнення згоды правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 27. Абмен iнфармацыяй

1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенай Канвенцыi або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, што датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя, у той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не супярэчыць дадзенай Канвенцыi. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкулам 1. Любая iнфармацыя, што атрымана Дагаворнай Дзяржавай, лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, што атрымана ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем або сысканнем, прымусовым спагнаннем або выкананнем рашэнняў, або разборам заяў у дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя. Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў.

2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

a) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

c) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную тайну або гандлёвы працэс або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.

Артыкул 28. Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў

Нiякiя палажэннi дадзенай Канвенцыi не закранаюць падатковых прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх устаноў, што прадастаўлены агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

Артыкул 29. Уваходжанне ў сiлу

1. Дагаворныя Дзяржавы паведамляюць адна адной аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжання ў сiлу дадзенай Канвенцыi.

2. Канвенцыя ўваходзiць у сiлу з даты атрымання апошняга паведамлення, аб якiм гаворыцца ў пункце 1, i яе палажэннi прымяняюцца:

a) у дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы ў крынiцы з даходаў, якiя атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Канвенцыя ўваходзiць у сiлу;

b) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, што спаганяюцца за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Канвенцыя ўваходзiць у сiлу.

Артыкул 30. Спыненне дзеяння

1. Дадзеная Канвенцыя застаецца ў сiле на працягу няпэўнага перыяду. Аднак па заканчэннi перыяду ў пяць каляндарных гадоў з даты ўваходжання ў сiлу Канвенцыi любая Дагаворная Дзяржава можа спынiць яе дзеянне па дыпламатычных каналах, шляхам паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6 месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года.

2. У гэтым выпадку дзеянне Канвенцыi спыняецца:

a) у дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы ў крынiцы з даходаў, што атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне;

b) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, што спаганяюцца за любы падаткавы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне.

У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзеную Канвенцыю.

Здзейснена ў горадзе Iерусалiм 11 красавiка 2000 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, iўрыце i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.