Главная Международное сотрудничество Соглашения об избежании двойного налогообложения Кипр

Кипр

Канвенцыя паміж Рэспублікай Беларусь і Урадам Рэспублікі Кіпр аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маемасць) ад 29 мая 1998 г. (ўступіла ў сілу 12 лютага 1999 г.)

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 20 марта 2001 г. N 2/737

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

9 ноября 1998 г. N 211-З

О РАТИФИКАЦИИ КОНВЕНЦИИ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ КИПР ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И ИМУЩЕСТВО

Принят Палатой представителей 7 октября 1998 года

Одобрен Советом Республики 22 октября 1998 года

Ратифицировать Конвенцию между Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики Кипр об избежании двойного налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в отношении налогов на доходы и имущество, подписанную в городе Никосия 29 мая 1998 года.

Президент Республики Беларусь А.ЛУКАШЕНКО

КАНВЕНЦЫЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КIПР АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЕМАСЦЬ

Урад Рэспублiкi Беларусь i

Урад Рэспублiкi Кiпр,

жадаючы заключыць Канвенцыю аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маемасць,

пагадзiлiся аб наступным:

Артыкул 1. Асобы, да якiх прымяняецца Канвенцыя

Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной цi абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 2. Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Канвенцыя

1. Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да падаткаў на даходы i маемасць, якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад спосабу iх спагнання.

2. Падаткамi на даходы i маемасць лiчацца ўсе падаткi, якiя спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, агульнай сумы маемасцi або з элементаў даходу цi маемасцi, уключаючы падаткi з даходаў ад адчужэння нерухомай маемасцi або маемасцi iншай, чым нерухомая маемасць.

3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя, з'яўляюцца, у прыватнасцi:

а) у Рэспублiцы Беларусь:

(I) падатак на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, аб'яднанняў, арганiзацый;

(II) падаходны падатак з грамадзян, i

(III) падатак на нерухомасць

(далей "беларускiя падаткi");

b) у Рэспублiцы Кiпр:

(I) падатак з даходаў;

(II) падатак з даходаў карпарацый;

(III) спецыяльны ўзнос на абарону рэспублiкi;

(IV) падатак на нерухомую маемасць, i

(V) падатак на прырост капiталу

(далей "кiпрскiя падаткi).

4. Дадзеная Канвенцыя распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца пасля даты падпiсання дадзенай Канвенцыi ў дадатак да iснуючых падаткаў або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, унесеных у iх падатковае заканадаўства.

Артыкул 3. Агульныя азначэннi

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:

а) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Беларусь або Кiпр;

b) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i, пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе, абазначае тэрыторыю, якая знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь i якая ў адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

c) тэрмiн "Кiпр" абазначае Рэспублiку Кiпр i, пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе, уключае нацыянальную тэрыторыю, тэрытарыяльнае мора, а таксама любую вобласць за межамi тэрытарыяльнага мора, уключаючы кантынентальны шэльф, якая была або можа быць у далейшым акрэслена ў адпаведнасцi з заканадаўствам Кiпра i мiжнародным правам як вобласць, у адносiнах да якой Кiпр можа ажыццяўляць суверэнныя правы цi юрысдыкцыю;

d) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое iншае аб'яднанне асоб;

е) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для мэт падаткаабкладання;

f) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i "прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна: прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

g) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку марскiм, рачным або паветраным суднам, або аўтамабiльным транспартным сродкам, якое эксплуатуецца прадпрыемствам, што з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское, рачное або паветранае судна, або аўтамабiльны транспартны сродак эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;

h) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:

(I) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай Дзяржавы;

(II) любую юрыдычную асобу, таварыства, асацыяцыю або iншую арганiзацыю, якiя атрымлiваюць свой статус як такi паводле заканадаўства, якое дзейнiчае ў Дагаворнай Дзяржаве;

i) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

(I) у адносiнах да Беларусi - Дзяржаўны падатковы камiтэт Рэспублiкi Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;

(II) у адносiнах да Кiпра - Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага прадстаўнiка.

2. Што датычыць прымянення дадзенай Канвенцыi Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмiн, не азначаны ў ей, мае, калi з кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ен мае паводле заканадаўства гэтай Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя.

Артыкул 4. Рэзiдэнт

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая паводле заканадаўства гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў iм на падставе месцажыхарства, пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi або любой iншай аналагiчнай прыкметы, аднак, гэты тэрмiн не распаўсюджваецца на асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў адносiнах да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або маемасцi, якая знаходзiцца ў ей.

2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яго становiшча вызначаецца наступным чынам:

а) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна мае пастаяннае жылле; калi яна мае пастаяннае жылле ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццевых iнтарэсаў);

b) калi Дагаворная Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццевых iнтарэсаў, не можа быць вызначана, або калi яна не мае пастаяннага жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах або калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;

d) калi яна не з'яўляецца грамадзянiнам нi адной з Дагаворных Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, тады яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна зарэгiстравана.

Артыкул 5. Пастаяннае прадстаўнiцтва

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць прадпрыемства.

2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:

а) месца кiравання;

b) аддзяленне;

с) кантору;

d) фабрыку;

е) майстэрню;

f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.

3. Будаўнiчая пляцоўка або будаўнiчы, мантажны або зборачны аб'ект або звязаная з iмi наглядная дзейнасць з'яўляюцца пастаянным прадстаўнiцтвам, калi яны iснуюць больш за 12 месяцаў.

4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:

а) выкарыстанне збудаванняў выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству;

b) утрыманне запасу тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;

с) утрыманне запасу тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна ў мэтах перапрацоўкi iншым прадпрыемствам;

d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна ў мэтах закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для прадпрыемства;

е) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна ў мэтах ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага характару;

f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога спалучэння вiдаў дзейнасцi, названых у падпунктах "а"-"е", пры ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая, чым агент з незалежным статусам, да якога прымяняецца пункт 6, дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў адносiнах да любой дзейнасцi, якую гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4, i якая, калi яна ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна палажэнням гэтага пункта.

6. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, што мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваей звычайнай прафесiянальнай дзейнасцi.

7. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, або якая ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва цi iншым чынам), сам па сабе не ператварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.

Артыкул 6. Даходы ад нерухомай маемасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад нерухомай маемасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной гаспадаркi), якая знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Тэрмiн "нерухомая маемасць" мае тое значэнне, якое ен мае па заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маемасць. Гэты тэрмiн уключае маемасць, дапаможную ў адносiнах да нерухомай маемасцi, жывелу i абсталяванне, якiя выкарыстоўваюцца ў сельскай i лясной гаспадарцы, правы, да якiх прымяняюцца палажэннi агульнага права ў дачыненнi да зямельнай уласнасцi, узуфрукт нерухомай маемасцi i правы на пераменныя або фiксаваныя плацяжы ў якасцi кампенсацыi за распрацоўку або права на распрацоўку мiнеральных запасаў, крынiц i iншых прыродных рэсурсаў. Вышэйназваны сказ прымяняецца толькi калi заканадаўства Дагаворнай Дзяржавы прадугледжвае адпаведныя палажэннi. Марскiя, рачныя i паветраныя судны не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маемасцi.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ў арэнду або выкарыстання нерухомай маемасцi ў любой iншай форме.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад нерухомай маемасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маемасцi, якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.

Артыкул 7. Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, што мае дачыненне да гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва.

2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, занятым такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных умовах i дзейнiчала цалкам незалежна ад прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.

3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва дапускаецца вылiчэнне выдаткаў, панесеных для мэт такога пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя выдаткi, што панесены як у Дагаворнай Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.

4. Паколькi вызначэнне ў Дагаворнай Дзяржаве прыбытку, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на падставе прапарцыянальнага размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным падраздзяленням з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не перашкаджае гэтай Дагаворнай Дзяржаве вызначыць падаткаабкладаемы прыбытак пры дапамозе такога размеркавання, як гэта прынята на практыцы; аднак выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, адпаведныя прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.

5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на падставе толькi закупкi пастаянным прадстаўнiцтвам тавараў або вырабаў для прадпрыемства.

6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца штогод адным i тым жа метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго змянення.

7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна ў iншых артыкулах дадзенай Канвенцыi, палажэннi гэтых артыкулаў не закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

Артыкул 8. Мiжнародны транспарт

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыi марскiх, рачных або паветраных суднаў, або аўтамабiльнага транспарту ў мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Для мэт дадзенага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх, рачных або паветраных суднаў, або аўтамабiльнага транспарту ў мiжнародных перавозках уключае прыбытак ад здачы ў арэнду на падставе поўнасцю (часова або на рэйс) абсталяванага судна, забяспечанага экiпажам, або на падставе судна без экiпажа марскiх, рачных або паветраных суднаў, або аўтамабiльнага транспарту пры выкарыстаннi ў мiжнародных перавозках, калi прыбытак ад такой здачы ў арэнду другарадны ў адносiнах да прыбытку, аб якiм гаворыцца ў пункце 1.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу ў сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.

Артыкул 9. Асацыiраваныя прадпрыемствы

1. У выпадку, калi:

а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, або

b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены падаткам.

2. Прадпрыемства гэтай Дзяржавы адпаведна абкладае падаткам прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы было абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам уключаны, з'яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству першай названнай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн памiж двума прадпрыемствамi былi б умовамi, якiя iснуюць памiж незалежнымi прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную карэкцiроўку ў суме падатку, якi спаганяецца з гэтага прыбытку, калi гэта другая Дзяржава лiчыць такую карэкцiроўку апраўданай. Пры вызначэннi такой карэкцiроўкi належная ўвага аддаецца iншым палажэнням дадзенай Канвенцыi, а кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў, пры неабходнасцi, пракансультуюцца адзiн з адным.

Артыкул 10. Дывiдэнды

1. Дывiдэнды, якiя выплачваюцца кампанiяй, што з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак, такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але, калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам дывiдэндаў, спаганяемы падатак не перавышае:

а) 10 працэнтаў валавай сумы дывiдэндаў, калi сапраўдны ўладальнiк непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi акцыянернага капiталу кампанii;

b) 15 працэнтаў валавай сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках. Дадзены пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, такiя дывiдэнды падлягаюць падаткаабкладанню па стаўцы, якая не перавышае 5 працэнтаў валавай сумы дывiдэндаў, калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў уклаў у акцыянерны капiтал кампанii, якая выплачвае дывiдэнды, не менш за 200000 ЭКЮ.

4. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў дадзеным артыкуле абазначае даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з'яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi, што даюць права на ўдзел у прыбытку, а таксама даход ад iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму рэжыму, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, якая размяркоўвае прыбытак.

5. Палажэннi пунктаў 1, 2 i 3 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў, якi з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там пастаяннай базы, i холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

6. У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава не абкладае падаткам дывiдэнды, якiя выплачваюцца гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi такiя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або калi холдынг, у адносiнах да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды звязаны з пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, што знаходзiцца ў гэтай другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават калi дывiдэнды, якiя выплачваюцца, або неразмеркаваны прыбытак складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, што ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.

Артыкул 11. Працэнты

1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак, такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, ў якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але, калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, спаганяемы падатак не перавышае 5 працэнтаў валавай сумы працэнтаў. Кампетэнтныя органы Дагаворнах Дзяржаў па ўзаемнай згодзе вызначаюць спосаб прымянення гэтага абмежавання.

3. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў дадзеным артыкуле абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, незалежна ад iпатэчнага забеспячэння i незалежна ад валодання правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i ў прыватнасцi, даход ад урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых абавязацельстваў, уключаючы прэмii i выйгрышы па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях цi пазыковых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт гэтага артыкула.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк працэнтаў, якi з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць працэнты, праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там пастаяннай базы, i даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

5. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дзяржава, мясцовы орган улады або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i выдаткi па выплаце гэтых працэнтаў нясе такое пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва цi пастаянная база.

6. Калi з прычыны асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным ўладальнiкам, або памiж абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай сума працэнтаў, якая адносiцца да даўгавога патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенай Канвенцыi.

Артыкул 12. Роялцi

1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але, калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам роялцi, спаганяемы падатак не перавышае 5 працэнтаў валавай сумы роялцi.

3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае плацяжы любога вiду, атрыманыя ў якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне, або за прадастаўленне права выкарыстання любога аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi, уключаючы кiнафiльмы або фiльмы i пленкi, якiя выкарыстоўваюцца для радыевяшчання або тэлебачання, любога патэнта, гандлевыя маркi, чарцяжа або мадэлi, плана, сакрэтнай формулы або працэсу, або за выкарыстанне, або за прадстаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага цi навуковага абсталявання, або транспартных сродкаў, або за iнфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту, "ноу-хау".

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк роялцi, якi з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой ўзнiкаюць роялцi, праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва, або аказвае ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там пастаяннай базы, i права або маемасць, у дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама Дагаворная Дзяржава, мясцовы орган улады або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае роялцi, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што такiя роялцi узнiкаюць у той Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

6. Калi з прычыны асабiстых адносiн памiж плацельшчыкамi i сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай, сума роялцi, якая адносiцца да выкарыстання, права або iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенай Канвенцыi.

Артыкул 13. Даходы ад адчужэння маемасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння нерухомай маемасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6, размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Даходы ад адчужэння маемасцi, iншай, чым нерухомая маемасць, якая складае частку камерцыйнай маемасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або маемасцi, iншай, чым нерухомая маемасць, якая адносiцца да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве для аказання незалежных асабiстых паслуг, уключаючы такiя даходы ад адчужэння такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

3. Даходы, якiя атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння марскiх, рачных або паветраных суднаў, або аўтамабiльнага транспарту, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або маемасцi, iншай, чым нерухомая маемасць, якая адносiцца да эксплуатацыi марскiх, рачных або паветраных суднаў, або аўтамабiльнага транспарту, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

4. Даходы ад адчужэння любой маемасцi, акрамя пералiчанага ў пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маемасць.

Артыкул 14. Незалежныя асабiстыя паслугi

1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за прафесiйныя паслугi або iншую дзейнасць незалежнага характару, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi ен мае рэгулярна даступную пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення гэтай дзейнасцi. Калi ен мае такую пастаянную базу, даход можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтай пастаяннай базы.

2. Тэрмiн "прафесiйныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi, незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, адукацыйную або выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.

3. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "пастаянная база" абазначае пастаяннае месца, такое, як кабiнет або офiс, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая прадастаўляе незалежныя асабiстыя паслугi.

Артыкул 15. Залежныя асабiстыя паслугi

1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за працу па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi праца па найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi праца па найму ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманая ў сувязi з гэтым плата можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, якое атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за працу па найму, якая ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:

а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя ўвогуле не перывашаюць 183 днi ў любым дванаццацiмесячным перыядзе, i

b) узнагароджанне выплачваецца наймальнiкам або ад iмя наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i

с) расходы па выплаце ўзнагароджання не нясе пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, якую наймальнiк мае ў другой Дзяржаве.

3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, узнагароджанне, якое атрымлiваецца за працу па найму, што ажыццяўляецца на борце марскога, рачнога цi паветранага судна, або аўтамабiльнага транспартнага сродку, якое эксплуатуецца ў мiжнародных перавозках, прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, можа абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

Артыкул 16. Ганарары дырэктараў

Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 17. Артысты i спартсмены

1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кiно, радые або тэлебачання, або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. У выпадку, калi даход ад асабiстай дзейнасцi, якая ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго якасцi, налiчваецца не самаму работнiку мастацтваў або спартсмену, а iншай асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i 15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў цi спартсмена.

Артыкул 18. Пенсii

1. З улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 дадзенай Канвенцыi пенсii i iншае падобнае ўзнагароджанне, якiя выплачваюцца рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы за працу па найму ў мiнулым, падлягаюць падаткаабкладанню толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, плацяжы, якiя атрымлiваюцца фiзiчнай асобай, што з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, у адпаведнасцi з заканадаўствам па сацыяльнай абароне другой Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 19. Дзяржаўная служба

1. а) Узнагарожданне, iншае, чым пенсiя, якое выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай фiзiчнай асобе за паслугi, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

b) Аднак такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай другой Дзяржаве, i фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:

(i) з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы; або

(ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання паслуг.

2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або з фондаў, створаных ею, фiзiчнай асобе за паслугi, аказаныя гэтай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi у гэтай Дзяржаве.

b) Аднак, такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.

3. Палажэннi артыкулаў 15, 16 i 18 прымяняюцца да ўзнагароджання i пенсiй за паслугi, якiя аказваюцца ў сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, што ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай.

Артыкул 20. Студэнты

Выплаты, якiя студэнт або навучэнец, што з'яўляецца або непасрэдна перад прыездам у адну Дагаворную Дзяржаву з'яўляўся рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў першай названай Дзяржаве выключна з мэтай атрымання адукацыi або праходжання практыкi, атрымлiвае для мэт яго ўтрымання, адукацыi або практыкi, не абкладаюцца падаткам у гэтай Дзяржаве, пры ўмове, што такiя выплаты ўзнiкаюць з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.

Артыкул 21. Iншыя даходы

1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад месца iх узнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенай Канвенцыi, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых, чым даход ад нерухомай маемасцi, што вызначана ў пункце 2 артыкула 6, калi атрымальнiк такiх даходаў, што з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз раiмешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там пастаяннай базы, i права або маемасць, у адносiнах да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.

Артыкул 22. Маемасць

1. Маемасць, прадстаўленая нерухомай маемасцю, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6, i якая належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы, размешчаная ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Маемасць, прадстаўленая маемасцю, iншай, чым нерухомая маемасць, якая складае частку камерцыйнай маемасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве або маемасцю, iншай, чым нерухомая маемасць, якая адносiцца да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў мэтах аказання незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

3. Маемасць, прадстаўленая марскiмi, рачнымi або паветранымi суднамi, або аўтамабiльным транспартам, якi належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы i эксплуатуецца ў мiжнародных перавозках, або маемасцю, iншай, чым нерухомая маемасць, якая адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх, рачных або паветраных суднаў, або аўтамабiльнага транспарту, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

4. Усе iншыя элементы маемасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

Артыкул 23. Устранение двайнога падаткаабкладання

1. У выпадку Беларусi двайное падаткаабкладанне ўстраняецца наступным чынам:

Калi рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае даход (прыбытак) або валодае маемасцю, якая ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi можа абкладацца падаткам на Кiпры, тады Беларусь дазваляе:

а) у якасцi вылiку з падатку на даход (прыбытак) гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход (прыбытак), заплачанаму на Кiпры;

b) у якасцi вылiку з падатку на нерухомасць гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на нерухомасць, заплачанаму на Кiпры.

Такi вылiк, аднак, у любым выпадку не павiнен перавышаць той часткi падатку з даходу (прыбытку) або падатку з маемасцi, як было падлiчана да прадстаўлення вылiку, што адносiцца, у залежнасцi ад абставiн, да даходу (прыбытку) або маемасцi, якая можа абкладацца падаткам на Кiпры.

2. У выпадку Кiпра двайное падаткаабкладанне ўстраняецца наступным чынам:

а) Калi рэзiдэнт Кiпра атрымлiвае даход або валодае маемасцю, якая ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi можа абкладацца падаткам у Беларусi, тады Кiпр дазваляе ў якасцi вылiку з падатку на даход або маемасць гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку, сапраўды заплачанаму ў Беларусi адносна такога даходу або маемасцi.

Такi вылiк, аднак, не павiнен перавышаць той часткi кiпрскага падатку, як было падлiчана да прадстаўлення вылiку, што адносiцца, у залежнасцi ад абставiн, да даходу або маемасцi, якая можа абкладацца падаткам у Беларусi.

b) У выпадку дывiдэндаў, якiя выплачваюцца кампанiяй, што з'яўляецца рэзiдэнтам Беларусi, кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам Кiпра, пры падлiчваннi крэдыту прымаецца да ўвагi ў дадатак да падатку, якi залiчваецца ў адпаведнасцi з падпунктам (а) гэтага пункта, тая частка падатку, якая плацiцца першай названай кампанiяй па прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды, пры ўмове, што такая сума падатку ўключаецца з гэтай мэтай у падаткаабкладаемую базу атрымлiваючай кампанii.

Такi вылiк разам з вылiкам, якi дапускаецца ў адносiнах да дывiдэндаў згодна з падпунктам (а) дадзенага пункта, не павiнен перавышаць той часткi кiпрскага падатку, як было падлiчана да прадстаўлення вылiку, што адносiцца да даходу або маемасцi, якая падлягае падаткаабкладанню ў Беларусi.

Артыкул 24. Недыскрымiнацыя

1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiя падлягаюць або могуць падлягаць грамадзяне гэтай другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у прыватнасцi, у адносiнах да пастаяннага месцазнаходжання. Гэта палажэнне таксама прымяняецца, нягледзячы на палажэннi артыкула 1, да асоб, якiя не з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Дадзенае палажэнне не разглядаецца як такое, што абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя iльготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на падставе грамадзянскага статусу або сямейных абавязацельстваў, якiя яна дае сваiм рэзiдэнтам.

3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1 артыкула 9, пункта 6 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты, роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць, з мэтай вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемай маемасцi такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.

4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, маемасць якiх поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або прама або ўскосна кантралюецца iмi, не падлягаюць у першай названай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, якiм падлягаюць або могуць падлягаць падобныя прадпрыемствы першай названай Дзяржавы.

5. Палажэннi гэтага артыкула, нягледзячы на палажэннi артыкула 2, прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.

Артыкул 25. Працэдура ўзаемнага пагаднення

1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi, яна можа, незалежна ад сродкаў абароны, прадугледжаных нацыянальным заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу на разгляд у кампетэнтны орган той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з'яўляецца, або, калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 24, той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi.

2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ен палiчыць заяву абгрунтаванай, i калi ен сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам другой Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай пазбягання падаткаабкладання, не адпавядаючага дадзенай Канвенцыi. Любая дасягнутая дамоўленасць выконваецца незалежна ад якiх-небудзь часовых абмежаванняў, якiя есць у нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.

3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры тлумачэннi або прымяненнi дадзенай Канвенцыi. Яны могуць таксама кансультавацца адзiн з адным для мэт устранення двайнога падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных дадзенай Канвенцыяй.

4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у непасрэдныя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення пагаднення ў разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi акажацца пажаданым для дасягнення пагаднення правесцi вусны абмен меркаваннямi, такi абмен меркаваннямi можа мець месца ў камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 26. Абмен iнфармацыяй

1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенай Канвенцыi або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, якое адносiцца да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя ў той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтым заканадаўстве не супярэчыць дадзенай Канвенцыi. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца Артыкулам 1. Любая iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай, лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, атрыманая ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам гэтай Дзяржавы, i раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), звязаным з вызначэннем цi збiраннем, прымусовым спагнаннем цi выкананнем рашэнняў, або разглядам заяў адносна падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя. Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi ў такiх мэтах. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага паседжання або пры прыняццi судовых рашэнняў.

2. Нi ў якiя выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

а) прымаць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

b) прадстаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць паводле заканадаўства або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай цi другой Дагаворнай Дзяржавы;

с) прадстаўляць iнфармацыю, якая б раскрывала якую-небудзь гандлевую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную цi прафесiйную тайну або гандлевы працэс цi iнфармацыю, раскрыцце якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.

Артыкул 27. Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў

Нiякiя палажэннi дадзенай Канвенцыi не закранаюць падатковых прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх устаноў, што прадстаўлены агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

Артыкул 28. Уваходжанне ў сiлу

1. Кожная з Дагаворных Дзяржаў паведамляе адна адной аб выкананнi працэдур, неабходных паводле яе заканадаўства для ўваходжання ў сiлу дадзенай Канвенцыi. Канвенцыя ўваходзiць у сiлу праз пятнаццаць дзен пасля даты апошняга з гэтых паведамленняў.

2. Палажэннi Канвенцыi прымяняюцца:

а) у адносiнах да падаткаў, утрыманых у крынiцы з даходаў, атрыманых першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiя Канвенцыя ўваходзiць у сiлу;

b) у адносiнах да iншых падаткаў, да падаткаў, спаганяемых за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Канвенцыя ўваходзiць у сiлу.

3. Пагадненне памiж Урадам Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Урадам Рэспублiкi Кiпр аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання даходаў i маемасцi, падпiсанае 29 кастрычнiка 1982 года, спыняе свае дзеянне з даты ўваходжання ў дзеянне дадзенай Канвенцыi.

Артыкул 29. Спыненне дзеяння

Дадзеная Канвенцыя застаецца ў сiле да той пары, пакуль яе дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая Дагаворная Дзяржава можа спынiць дзеянне Канвенцыi па дыпламатычных каналах, шляхам пiсьмовага паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6 месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года, наступнага за перыядам у пяць гадоў з даты ўваходжання Канвенцыi ў сiлу. У гэтым выпадку дзеянне Канвенцыi спыняецца:

а) у адносiнах да падаткаў, утрыманых у крынiцы з даходаў, атрыманых першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння;

b) у адносiнах да iншых падаткаў, да падаткаў, спаганяемых за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння.

У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзеную Канвенцыю.

Здзейснена ў горадзе Нiкасiя 29 мая 1998 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай, грэчаскай i англiйскай мовах. Усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi пераважае тэкст на англiйскай мове.

За Урад Рэспублiкi Беларусь

За Урад Рэспублiкi Кiпр