Главная Международное сотрудничество Соглашения об избежании двойного налогообложения Ливан

Ливан

Канвенцыя паміж Рэспублікай Беларусь і Урадам Ліванскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маемасць ад 19 чэрвеня 2001 г. (ўступіла ў сілу 29 снежня 2002 г.)

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 9 января 2002 г. N 2/834

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

8 января 2002 г. N 85-З

О РАТИФИКАЦИИ КОНВЕНЦИИ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ ЛИВАНСКОЙ РЕСПУБЛИКИ ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И ИМУЩЕСТВО

Принят Палатой представителей 13 декабря 2001 года

Одобрен Советом Республики 20 декабря 2001 года

Ратифицировать Конвенцию между Правительством Республики Беларусь и Правительством Ливанской Республики об избежании двойного налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в отношении налогов на доходы и имущество, подписанную в г.Бейруте 19 июня 2001 года.

Президент Республики Беларусь А.ЛУКАШЕНКО

Вступает в силу в соответствии со ст. 27 данного документа.

КАНВЕНЦЫЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIВАНСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiванскай Рэспублiкi,

жадаючы садзейнiчаць развiццю i ўмацоўваць эканамiчнае супрацоўнiцтва шляхам заключэння Канвенцыi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

Артыкул 1. Асобы, да якiх прымяняецца Канвенцыя

Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 2. Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Канвенцыя

1. Дадзеная Канвенцыя прымяняецца да падаткаў на даходы i маёмасць, якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад спосабу iх спагнання.

2. Падаткамi на даходы i маёмасць лiчацца ўсе падаткi, якiя спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, агульнай сумы маёмасцi або з элементаў даходу або маёмасцi, уключаючы падаткi з даходаў ад адчужэння рухомай або нерухомай маёмасцi, падаткi на заработную плату i iншае падобнае ўзнагароджанне, а таксама падаткi на прырост кошту маёмасцi.

3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя, з'яўляюцца:

а) у выпадку Лiвана:

(i) падатак на прыбытак прамысловых, камерцыйных i некамерцыйных прафесiй;

(ii) падатак на заработную плату i пенсii;

(iii) падатак на даходы ад рухомага капiталу;

(iv) падатак на будынкi

(далей "лiванскi падатак");

b) у выпадку Беларусi:

(i) падатак на даходы i прыбытак;

(ii) падаходны падатак з фiзiчных асоб;

(iii) падатак на нерухомасць

(далей "беларускi падатак").

4. Дадзеная Канвенцыя распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца пасля даты падпiсання дадзенай Канвенцыi ў дапаўненне да iснуючых падаткаў, што названы ў пункце 3, або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковае заканадаўства, у магчыма кароткi тэрмiн пасля такiх змяненняў.

Артыкул 3. Агульныя азначэннi

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:

а) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Лiван або Беларусь;

b) тэрмiн "Лiван" абазначае тэрыторыю Лiванскай Рэспублiкi, уключаючы яе тэрытарыяльныя воды, а таксама выключную эканамiчную зону, у дачыненнi да якой Лiван ажыццяўляе суверэнныя правы для мэт даследавання i эксплуатацыi, захавання i кiравання прыроднымi рэсурсамi, як жывымi, так i нежывымi, водаў, якiя прылягаюць да марскога дна, i марскога дна i яго нетраў;

с) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, якая знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь i якая ў адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

d) тэрмiн "падатак" абазначае, у залежнасцi ад кантэксту, лiванскi падатак або беларускi падатак;

е) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое iншае аб'яднанне асоб;

f) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для мэт падаткаабкладання;

g) тэрмiн "прадпрыемства" прымяняецца да ажыццяўлення асобай любой прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

h) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i "прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна: прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

i) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:

(i) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай Дзяржавы; i

(ii) любую юрыдычную асобу, арганiзацыю асоб i любую iншую арганiзацыю, што атрымалi свой статус як такi па заканадаўству, якое дзейнiчае ў Дагаворнай Дзяржаве;

j) тэрмiн "прадпрымальнiцкая дзейнасць" уключае аказанне прафесiянальных паслуг i ажыццяўленне iншай дзейнасцi самастойнага характару;

k) тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi, незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, адукацыйную або выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў;

l) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку марскiм або паветраным суднам, што эксплуатуецца прадпрыемствам, якое з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi такi транспартны сродак эксплуатуецца выключна памiж пунктамi, што размешчаны ў другой Дагаворнай Дзяржаве;

m) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

(i) у выпадку Лiвана - Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;

(ii) у выпадку Беларусi - Дзяржаўны падатковы камiтэт Рэспублiкi Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўнiка.

2. Што датычыцца прымянення дадзенай Канвенцыi Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмiн, якi не вызначаны ў ёй, мае, калi з кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству гэтай Дзяржавы ў дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя.

Артыкул 4. Рэзiдэнт

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая па заканадаўству гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства, пастаяннага месцазнаходжання, месца кiравання, месца рэгiстрацыi або любой iншай аналагiчнай прыкметы. Гэты тэрмiн, аднак, не распаўсюджваецца на асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або маёмасцi, якая ў ёй знаходзiцца.

2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе палажэнне вызначаецца наступным чынам:

а) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);

b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых iнтарэсаў, не можа быць вызначана або калi яна не мае пастаяннага жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца;

d) калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi яна не з'яўляецца грамадзянiнам нi адной з iх, то кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не з'яўляецца фiзiчнай асобай, з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

Артыкул 5. Пастаяннае прадстаўнiцтва

1. Для мэт дадзенай Канвенцыi тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое поўнасцю або часткова ажыццяўляецца прадпрымальнiцкая дзейнасць прадпрыемства.

2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:

а) месца кiравання;

b) аддзяленне;

с) кантору;

d) фабрыку;

е) майстэрню;

f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;

g) памяшканне, якое выкарыстоўваецца для збыту тавараў або вырабаў.

3. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" таксама ўключае:

а) будаўнiчую пляцоўку, будаўнiчы, мантажны або зборачны аб'ект або звязаную з iмi наглядальную дзейнасць, толькi калi такая пляцоўка, аб'ект або дзейнасць працягваюцца на працягу перыяду, якi перавышае 9 месяцаў у любым дванаццацiмесячным перыядзе;

b) аказанне паслуг, уключаючы кансультацыйныя паслугi, прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы праз сваiх служачых або iншы персанал, што наняты для гэтай мэты ў другой Дагаворнай Дзяржаве, пры ўмове, што такая дзейнасць працягваецца ў дачыненнi да аднаго i таго ж або звязанага з iм аб'екта на працягу перыяду або перыядаў, якiя перавышаюць у сукупнасцi 4 месяцы ў любым дванаццацiмесячным перыядзе.

4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:

а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству;

b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;

с) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi iншым прадпрыемствам;

d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для прадпрыемства;

е) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага або дапаможнага характару;

f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога спалучэння вiдаў дзейнасцi, што названы ў падпунктах "а" - "е", пры ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая, чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 7, дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4 i якая, калi яна ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з палажэннем гэтага пункта.

6. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, лiчыцца, што страхавая кампанiя адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў перастрахавання, мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi яна збiрае прэмii або страхуе рызыкi на тэрыторыi гэтай другой Дзяржавы праз асобу, iншую, чым агент з незалежным статусам, да якога прымяняецца пункт 7.

7. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам, пры ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай дзейнасцi.

8. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або якая ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва другой.

Артыкул 6. Даходы ад нерухомай маёмасцi

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць. Гэты тэрмiн у любым выпадку ўключае, калi гэта прадугледжана ўнутраным заканадаўствам, усю маёмасць, дапаможную ў дачыненнi да нерухомай маёмасцi, жывёлу i абсталяванне, што выкарыстоўваюцца ў сельскай i лясной гаспадарцы, правы, да якiх прымяняюцца палажэннi агульнага права ў дачыненнi да зямельнай уласнасцi, узуфрукт нерухомай маёмасцi i права на пераменныя або фiксаваныя плацяжы як кампенсацыя за распрацоўку або права на распрацоўку мiнеральных запасаў, крынiц i iншых прыродных рэсурсаў; марскiя або паветраныя судны не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, што атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ў арэнду або выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад нерухомай маёмасцi прадпрыемстваў i да даходаў ад нерухомай маёмасцi, што выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.

Артыкул 7. Прыбытак ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там. Калi прадпрыемства ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва.

2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства, пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.

3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва дапускаецца вылiчэнне расходаў, што панесены для мэт пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя расходы, што панесены як у Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.

4. Паколькi вызначэнне ў Дагаворнай Дзяржаве прыбытку, што адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на аснове прапарцыянальнага размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным падраздзяленням, з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не перашкаджае гэтай Дагаворнай Дзяржаве вызначаць падаткаабкладаемы прыбытак шляхам такога размеркавання, як гэта прынята на практыцы; аднак выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя адпавядаюць прынцыпам гэтага артыкула.

5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на падставе толькi закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам вырабаў або тавараў для прадпрыемства.

6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, што адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго змянення.

7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна ў iншых артыкулах дадзенай Канвенцыi, палажэннi гэтых артыкулаў не закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

Артыкул 8. Мiжнародны транспарт

1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Для мэт гэтага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках уключае прыбытак, што атрыманы ад здачы ў арэнду на аснове судна без экiпажа марскiх або паветраных суднаў пры выкарыстаннi ў мiжнародных перавозках, калi прыбытак ад такой арэнды другарадны ў дачыненнi да прыбытку, аб якiм гаворыцца ў пункце 1.

3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да прыбытку, што атрыманы ад удзелу ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.

Артыкул 9. Асацыiраваныя прадпрыемствы

1. У выпадку, калi:

а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы або

b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,

i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi быў бы налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены падаткам.

2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае падаткам - прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы было абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам уключаны, з'яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству першай названай Дзяржавы, калi б умовы, што створаны памiж двума прадпрыемствамi, былi б такiмi ж як памiж незалежнымi прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную карэкцiроўку ў суме падатку, што спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры вызначэннi такой карэкцiроўкi належная ўвага ўдзяляецца iншым палажэнням дадзенай Канвенцыi, а кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў, пры неабходнасцi, пракансультуюцца адзiн з адным.

Артыкул 10. Дывiдэнды

1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак не перавышае 7,5 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў.

Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў устанаўлiваюць спосаб прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.

Дадзены пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад акцый або iншых правоў, што не з'яўляюцца даўгавымi патрабаваннямi, якiя даюць права на ўдзел у прыбытку, а таксама даход ад iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму рэжыму, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае прыбытак.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, што размешчана там, i холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7.

5. У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава не абкладае падаткам дывiдэнды, што выплачваюцца гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi такiя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або калi холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды звязаны з пастаянным прадстаўнiцтвам, што размешчана ў гэтай другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават калi дывiдэнды, якiя выплачваюцца, або неразмеркаваны прыбытак складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, што ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.

Артыкул 11. Працэнты

1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк працэнтаў з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.

Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў устанаўлiваюць спосаб прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.

3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве, вызваляюцца ад падаткаабкладання ў гэтай Дзяржаве, калi iх атрымальнiкам i сапраўдным уладальнiкам з'яўляецца Урад другой Дагаворнай Дзяржавы або Цэнтральны/Нацыянальны банк гэтай Дзяржавы.

4. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, без залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i, у прыватнасцi, даход ад урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых абавязацельстваў, уключаючы прэмii i выйгрышы па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт дадзенага артыкула.

5. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк працэнтаў як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць працэнты, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там, i даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7.

6. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дзяржава або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва, у сувязi з якiм узнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i расходы па выплаце гэтых працэнтаў нясе такое пастаяннае прадстаўнiцтва, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва.

7. Калi ў вынiку асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенай Канвенцыi.

8. Палажэннi дадзенага артыкула не прымяняюцца, калi асноўная мэта або адна з асноўных мэт любой асобы, якая звязана са стварэннем або прызначэннем даўгавога патрабавання, у дачыненнi да якога выплачваюцца працэнты, заключалася ў незаконным выкарыстаннi пераваг дадзенага артыкула шляхам такога стварэння або прызначэння.

Артыкул 12. Роялцi

1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк роялцi з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяемы падатак не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы роялцi.

Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў устанаўлiваюць спосаб прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.

3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае плацяжы любога вiду, якiя атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання любога аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi, уключаючы кiнафiльмы i фiльмы або плёнкi, што выкарыстоўваюцца для радыёвяшчання або тэлебачання, публiчную трансляцыю з дапамогай спадарожнiкавай, кабельнай, оптыкавалакнiстай або падобнай тэхналогii, любога патэнта, гандлёвай маркi, чарцяжа або мадэлi, плана, сакрэтнай формулы або працэсу, або за выкарыстанне, або за прадастаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання або транспартных сродкаў, або за iнфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.

4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны ўладальнiк роялцi як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць роялцi, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, што размешчана там, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7.

5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дзяржава або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае роялцi, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва, у сувязi з якiм ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам, тады лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва.

6. Калi ў вынiку асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй асобай, сума роялцi, што адносiцца да выкарыстання, права або iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенай Канвенцыi.

7. Палажэннi дадзенага артыкула не прымяняюцца, калi асноўная мэта або адна з асноўных мэт любой асобы, якая звязана са стварэннем або прызначэннем правоў, у дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, заключалася ў незаконным выкарыстаннi пераваг дадзенага артыкула шляхам такога стварэння або прызначэння.

Артыкул 13. Прырост капiталу (Даходы ад адчужэння маёмасцi)

1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння нерухомай маёмасцi, якая вызначана ў артыкуле 6 i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткамi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца такая маёмасць.

2. Даходы ад адчужэння рухомай маёмасцi, што складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, уключаючы такiя даходы ад адчужэння такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам), могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

3. Даходы, якiя атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння марскiх i паветраных суднаў, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або рухомай маёмасцi, якая адносiцца да эксплуатацыi такiх транспартных сродкаў, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

4. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.

Артыкул 14. Даходы ад работы па найму

1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 15, 17, 18 i 19 заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне, якое атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за работу па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па найму ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, то ўзнагароджанне, што атрымана ў сувязi з гэтым, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, якое атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за работу па найму, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:

а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, што не перавышаюць у сукупнасцi 183 днi ў любым дванаццацiмесячным перыядзе, якi пачынаецца або заканчваецца ў адпаведным каляндарным годзе, i

b) узнагароджанне выплачваецца наймальнiкам або ад iмя наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i

с) расходы па выплаце ўзнагароджання не нясе пастаяннае прадстаўнiцтва, якое наймальнiк мае ў другой Дзяржаве.

3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, узнагароджанне, якое атрымлiвае прадпрыемства Дагаворнай Дзяржавы ў сувязi з работай па найму, што ажыццяўляецца на борце марскога або паветранага судна, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, можа абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

Артыкул 15. Ганарары дырэктараў

Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, што атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

Артыкул 16. Артысты i спартсмены

1. Нягледзячы на палажэннi артыкула 14, даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання, або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

2. У выпадку, калi даход ад асабiстай дзейнасцi, што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7 i 14, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

3. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, даход, што атрымлiваецца ад дзейнасцi, аб якой гаворыцца ў пункце 1, у рамках культурнага або спартыўнага абмену, што ўзгоднены з урадамi Дагаворных Дзяржаў i праводзiцца не з мэтай атрымання прыбытку, вызваляецца ад падатку ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца такая дзейнасць.

Артыкул 17. Пенсii

1. З улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 18 пенсii i iншае падобнае ўзнагароджанне, якiя выплачваюцца рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы за работу па найму ў мiнулым, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1 гэтага артыкула, пенсii i iншыя падобныя выплаты, якiя ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам па сацыяльнаму забеспячэнню Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

Артыкул 18. Дзяржаўная служба

1. а) Заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне, iншае, чым пенсiя, якое выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай фiзiчнай асобе за паслугi, што аказаны гэтай Дзяржаве, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

b) Аднак такая заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне абкладаюцца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве i фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:

(i) з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або

(ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання паслуг.

2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або з фондаў, што створаны ёй, фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг, якiя аказаны гэтай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

b) Аднак такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам i грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.

3. Палажэннi артыкулаў 14, 15 i 17 прымяняюцца да заработнай платы i iншага падобнага ўзнагароджання i пенсiй за паслугi, што аказаны ў сувязi з прадпрымальнiцкай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай.

Артыкул 19. Студэнты i практыканты

1. Выплаты, якiя студэнт або навучэнец, якi з'яўляецца або непасрэдна перад прыездам у адну Дагаворную Дзяржаву з'яўляўся рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў першай названай Дзяржаве выключна з мэтай атрымання адукацыi або праходжання практыкi, атрымлiвае для мэт яго ўтрымання, адукацыi або практыкi, не абкладаюцца падаткам у гэтай Дзяржаве пры ўмове, што такiя выплаты ўзнiкаюць з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.

2. Узнагароджанне, якое выплачваецца студэнту або практыканту, у залежнасцi ад абставiн, за паслугi, што аказаны ў другой Дзяржаве, не абкладаюцца падаткам у гэтай другой Дзяржаве на працягу перыяду ў 2 гады пры ўмове, што такiя паслугi звязаны з яго адукацыяй, утрыманнем або практыкай.

Артыкул 20. Iншыя даходы

1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад таго, дзе яны ўзнiкаюць, што не названы ў папярэднiх артыкулах дадзенай Канвенцыi, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.

2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых, чым даход ад нерухомай маёмасцi, што вызначана ў пункце 2 артыкула 6, калi атрымальнiк такiх даходаў як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7.

Артыкул 21. Маёмасць

1. Маёмасць, якая прадстаўлена нерухомай маёмасцю, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6, што належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы, i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай другой Дзяржаве.

2. Маёмасць, якая прадстаўлена рухомай маёмасцю, што складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якую прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.

3. Маёмасць, якая прадстаўлена марскiмi i паветранымi суднамi, што належаць рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы i эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, i рухомай маёмасцю, што адносiцца да эксплуатацыi такiх транспартных сродкаў, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

4. Усе iншыя элементы маёмасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

Артыкул 22. Устараненне двайнога падаткаабкладання

1. У выпадку Лiвана двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:

Калi рэзiдэнт Лiвана атрымлiвае даход або вiды даходу, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i ў адпаведнасцi з дадзенай Канвенцыяй могуць абкладацца падаткам у Беларусi, тады Лiван дазваляе ў якасцi вылiчэння з падатку на даход або вiды даходу суму, роўную падатку, што выплачаны ў Беларусi.

Сума вылiчэння, аднак, не павiнна перавышаць сумы лiванскага падатку на гэты даход або вiды даходу, што вылiчаны ў адпаведнасцi з лiванскiм падатковым заканадаўствам i нарматыўнымi актамi.

2. У выпадку Беларусi двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:

Калi рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае даход (прыбытак) або валодае маёмасцю, якая ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi можа абкладацца падаткам у Лiване, тады Беларусь дазваляе:

а) у якасцi вылiчэння з падатку на даход (прыбытак) гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход (прыбытак), што выплачаны ў Лiване;

b) у якасцi вылiчэння з падатку на нерухомасць гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на нерухомасць, што выплачаны ў Лiване.

Такое вылiчэнне, аднак, у любым выпадку не павiнна перавышаць той часткi падатку з даходу (прыбытку) або падатку з маёмасцi, як было падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая адносiцца, у залежнасцi ад абставiн, да даходу (прыбытку) або маёмасцi, якая можа абкладацца падаткам у Лiване.

Артыкул 23. Недыскрымiнацыя

1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць грамадзяне гэтай другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у прыватнасцi ў дачыненнi да пастаяннага месцазнаходжання. Гэта палажэнне таксама прымяняецца, нягледзячы на палажэннi артыкула 1, да асоб, якiя не з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

2. Асобы без грамадзянства, што з'яўляюцца рэзiдэнтамi Дагаворнай Дзяржавы, не падвяргаюцца нi ў якой з Дагаворных Дзяржаў iншаму або больш цяжкаму падаткаабкладанню або звязанаму з iм абавязацельству, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм абавязацельствы, якiм падвяргаюцца або могуць падвяргацца грамадзяне адпаведнай Дзяржавы пры тых жа абставiнах.

3. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Палажэннi гэтага артыкула не разглядаюцца як тыя, якiя абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на падставе грамадзянскага статусу або сямейных абавязацельстваў, якiя яна прадастаўляе сваiм рэзiдэнтам.

4. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты, роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць, у мэтах вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы падлягаюць, у мэтах вызначэння падаткаабкладаемай маёмасцi такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.

5. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, маёмасць якiх поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не падлягаюць у першай названай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца або могуць падвяргацца падобныя прадпрыемствы першай названай Дзяржавы.

Артыкул 24. Працэдура ўзаемнага пагаднення

1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi, яна можа, незалежна ад сродкаў абароны, якiя прадугледжаны ўнутраным заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў кампетэнтны орган той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з'яўляецца, або, калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 23, той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенай Канвенцыi.

2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву абгрунтаванай i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам другой Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай пазбягання падаткаабкладання, якое не адпавядае дадзенай Канвенцыi. Любая дасягнутая дамоўленасць выконваецца нягледзячы на якiя-небудзь часовыя абмежаваннi, што маюцца ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.

3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, што ўзнiкаюць пры тлумачэннi або прымяненнi дадзенай Канвенцыi. Яны могуць таксама кансультавацца адзiн з адным для мэт устаранення двайнога падаткаабкладання ў выпадках, якiя не прадугледжаны дадзенай Канвенцыяй.

4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення пагаднення ў разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi акажацца пажаданым для дасягнення пагаднення правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.

Артыкул 25. Абмен iнфармацыяй

1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенай Канвенцыi або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, што датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя ў той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не супярэчыць дадзенай Канвенцыi. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкулам 1. Любая iнфармацыя, што атрымана Дагаворнай Дзяржавай, лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, што атрымана ў рамках унутранага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем або сысканнем, прымусовым спагнаннем або выкананнем рашэнняў, або разборам заяў у дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзеная Канвенцыя. Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў.

2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

с) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь гандлёвую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную тайну або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.

Артыкул 26. Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў

Нiякiя палажэннi дадзенай Канвенцыi не закранаюць падатковых прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх устаноў, што прадастаўлены агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

Артыкул 27. Уваходжанне ў сiлу

Дадзеная Канвенцыя ўваходзiць у сiлу на трыццаты дзень пасля даты апошняга паведамлення, якое сведчыць аб выкананнi абедзвюма Дзяржавамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных у кожнай Дзяржаве для яе ўваходжання ў сiлу. Канвенцыя прымяняецца:

а) у дачыненнi да падаткаў, якiя ўтрыманы ў крынiцы з даходаў, што атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Канвенцыя ўваходзiць у сiлу; i

b) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, якiя спаганяюцца за любы падатковы перыяд, што пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Канвенцыя ўваходзiць у сiлу.

Артыкул 28. Спыненне дзеяння

1. Дадзеная Канвенцыя застаецца ў сiле да той пары, пакуль яе дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай.

2. Любая з Дагаворных Дзяржаў можа накiраваць другой Дагаворнай Дзяржаве па дыпламатычных каналах пiсьмовае паведамленне аб спыненнi дзеяння 30 або да 30 чэрвеня любога каляндарнага года, пачынаючы з пятага года, наступнага за годам уваходжання Канвенцыi ў сiлу. У такiм выпадку дзеянне Канвенцыi спыняецца:

а) у дачыненнi да падаткаў, якiя ўтрыманы ў крынiцы з даходаў, што атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння; i

b) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, што спаганяюцца за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння.

У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя сваiмi Урадамi, падпiсалi дадзеную Канвенцыю.

Здзейснена ў горадзе Бейруце 19 чэрвеня 2001 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, арабскай i англiйскай мовах. Усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.