Главная Международное сотрудничество Соглашения об избежании двойного налогообложения Пакистан

Пакистан

ПРАТАКОЛ АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У КАНВЕНЦЫЮ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI ПАКIСТАН АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ АД 23 ЛIПЕНЯ 2004 ГОДА <*>


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан,
жадаючы заключыць Пратакол аб унясеннi змяненняў у Канвенцыю памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы, падпiсаную ў г. Мiнску 23 лiпеня 2004 года (далей - Канвенцыя),
пагадзiлiся аб наступным:

Артыкул 1

Пункт 3 (b) артыкула 2 Канвенцыi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"b) у выпадку Рэспублiкi Беларусь:
(i) падатак на даходы; i
(ii) падатак на прыбытак; i
(iii) падаходны падатак з фiзiчных асоб (далей - "беларускi падатак").".

Артыкул 2

Артыкул 8 Канвенцыi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 8
Марскi i паветраны транспарт

1. Прыбытак ад эксплуатацыi паветраных суднаў у мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца месца фактычнага кiраўнiцтва прадпрыемства.
2. Прыбытак, атрыманы прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыi марскiх суднаў у мiжнародных перавозках, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца месца фактычнага кiраўнiцтва такога прадпрыемства. Аднак такi прыбытак, атрыманы прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы з крынiц у другой Дагаворнай Дзяржаве, можа таксама абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве ў адпаведнасцi з яе ўнутраным заканадаўствам, але сума падатку, што спаганяецца такiм чынам у гэтай другой Дзяржаве з такога прыбытку, павiнна быць знiжана на 50 працэнтаў.
3. Для мэт дадзенага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках уключае:
a) прыбытак ад здачы ў арэнду марскiх або паветраных суднаў на ўмовах арэнды судна без экiпажа; i
b) прыбытак ад выкарыстання, утрымання або здачы ў арэнду кантэйнераў (уключаючы трэйлеры i адпаведнае абсталяванне, якое адносiцца да транспарцiроўкi кантэйнераў), што выкарыстоўваюцца для перавозкi тавараў або вырабаў;
калi такая здача ў арэнду або такое выкарыстанне, утрыманне або здача ў арэнду, у залежнасцi ад абставiн, другарадныя ў адносiнах да эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках.
4. Калi месца фактычнага кiраўнiцтва прадпрыемства, якое ажыццяўляе марскiя або рачныя перавозкi, знаходзiцца на борце марскога або рачнога судна, лiчыцца, што яно размешчана ў Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца порт прыпiскi марскога або рачнога судна, або, пры адсутнасцi такога порта прыпiскi, у той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца прадпрыемства, якое эксплуатуе такое марское або рачное судна.
5. Палажэннi пунктаў 1 i 2 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве, але толькi ў той, атрыманай такiм чынам частцы прыбытку, якая адносiцца да ўдзельнiка ў дачыненнi да яго ўдзелу ў сумеснай дзейнасцi.".

Артыкул 3

У пункце 2 (а) артыкула 10 Канвенцыi лiчбу "10" замянiць на лiчбу "11".

Артыкул 4

Артыкул 25 Канвенцыi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 25
Абмен iнфармацыяй

1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенай Канвенцыi, або адмiнiстравання, або прымусовага выканання нацыянальных заканадаўстваў, што датычыцца падаткаў любога вiду i роду, якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворных Дзяржаў, у той ступенi, у якой такое падаткаабкладанне не супярэчыць дадзенай Канвенцыi. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкуламi 1 i 2.
2. Любая iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенага артыкула, лiчыцца канфiдэнцыяльнай, як i iнфармацыя, атрыманая ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дагаворнай Дзяржавы, i раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), звязаным з вызначэннем або зборам падаткаў, iх прымусовым спагнаннем або судовым праследаваннем, або разглядам заяў у дачыненнi да падаткаў, названых у пункце 1, або наглядам за ўсiм згаданым. Дадзеныя асобы або органы выкарыстоўваюць такую iнфармацыю толькi для гэтых мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю падчас адкрытых судовых пасяджэнняў або пры прыняццi судовых рашэнняў. Нягледзячы на гэта, iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай, можа быць выкарыстана для iншых мэт, калi такая iнфармацыя можа быць выкарыстана для такiх iншых мэт у адпаведнасцi з заканадаўствам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў i кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, якая прадастаўляе iнфармацыю, дазваляе такое выкарыетанне.
3. Нi ў якiм выпадку палажэннi пунктаў 1 i 2 не павiнны тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
a) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць згодна з заканадаўствам або падчас звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;
c) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную тайну або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы (грамадскiм iнтарэсам).
4. Калi iнфармацыя запрошваецца адной Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасцi з дадзеным артыкулам, другая Дагаворная Дзяржава прымае ўстаноўленыя заканадаўствам уласныя меры для атрымання iнфармацыi, якая запрошваецца, нават калi гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве можа не спатрэбiцца названая iнфармацыя для ўласных падатковых мэт. Гэта абавязацельства падлягае абмежаванням, прадугледжаным у пункце 3, але нi ў якiм разе такiя абмежаваннi не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовiцца ад прадастаўлення iнфармацыi толькi таму, што яна не зацiкаўлена ў атрыманнi такой iнфармацыi.
5. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 3 не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовiцца ад прадастаўлення iнфармацыi толькi таму, што такой iнфармацыяй валодае банк, iншая фiнансава-крэдытная ўстанова, упаўнаважаная асоба, прадстаўнiк або давераная асоба, або таму, што iнфармацыя адносiцца да права ўласнасцi асобы.".

Артыкул 5

1. Дагаворныя Дзяржавы паведамляюць адна адной па дыпламатычных каналах аб завяршэннi прававых працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Пратакола.
2. Палажэннi Пратакола ўжываюцца:
a) у Беларусi:
у дачыненнi да iншых падаткаў для падаткаў, якiя спаганяюцца за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пратакол уступiў у сiлу;
b) у Пакiстане:
у дачыненнi да iншых падаткаў, прымаючы пад увагу падатковыя перыяды, якiя пачынаюцца першага або пасля першага лiпеня каляндарнага года, наступнага за датай, калi Пратакол уступiў у сiлу.
3. Палажэннi дадзенага Пратакола з'яўляюцца неад'емнай часткай Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы, падпiсанай у г. Мiнску 23 лiпеня 2004 года.
У сведчанне чаго паўнамоцныя прадстаўнiкi Дагаворных Дзяржаў, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзены Пратакол.

Здзейснена ў двух экзэмплярах у горадзе Iсламабадзе 5 кастрычнiка 2016 года на беларускай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi тэкстаў на беларускай i англiйскай мовах перавагу мае тэкст на англiйскай мове.

За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан
Подпiс Подпiс