Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”
Традыцыйна напярэдадні навагодніх святаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
Мэта акцыі – стварэнне святочнай атмасферы і віншаванне дзяцей, для якіх асабліва важныя ўвага і клопат.
У рамках дабрачыннай акцыі супрацоўнікі інспекцый наведалі школу- інтернат; дзіцячы дом сямейнага тыпу; сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды; апекунскія сем’і, а таксама тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Разам з салодкімі наборамі і садавінай дзеці атрымалі цацкі, цёплую вопратку і неабходныя ў побыце рэчы.
Акцыя “Нашы дзеці” стала цёплым завяршэннем працоўнага года і для саміх супрацоўнікаў падатковых органаў, якія нагадалі пра каштоўнасці дабрыні і ўзаемадапамогі.