Сэрцы адчынены для дабра!!!
23 снежня 2025 года першы намеснік начальніка інспекцыі наведала Гомельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, размешчаны ў в. Бярозкі Гомельскага раёна. Напярэдадні навагодніх святаў у цэнтры традыцыйна збіраюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый для віншавання і ўвасаблення ў жыцце запаветных жаданняў выхаванцаў цэнтра і ішых хлопчыкаў і дзяўчынак з нешчаслівых сем’яў і часова пакінутых без апекі бацькоў. Дзеці былі рады такой ўвазе і з задавальненнем арганізавалі для гасцей канцэрт з песнямі і танцамі.
Свае жаданні дзеткі напісалі на навагодніх папяровых шарах, якія арганізатары павесілі на елку ў Гомельскім райвыканкаме, і кожны жадаючы мог стать чараўніком, выканаўшы мару дзіцяці. У рамках акцыі “Падарункі ад Дзядулі Мароза”, сабраныя работнікамі інспекцыі, былі ўручаны дваім навучэнцам дашкольнай групы Улукаўскай школы-інтэрната – Аліне (6 год) і Цімафею (7 год). Для дзетак была набыта карнавальная сукенка, інтэрактыўныя казкі, дзіцячы абутак і іншыя патрэбныя рэчы.
Акрамя таго, напярэдадні Каляд супрацоўнікі інспекцыі прынялі ўдзел у марафоне па збору сродкаў для ранняй дыягностыкі парушэнняў слыху у навароджаных дзяцей і дзяцей ранняга ўзросту з дапамогай перадавого абсталявання, пералічыўшы грошы ў Беларускі дзіцячы фонд.