Родная мова – духоўная спадчына народа!
Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове душа яднаецца з душой
У словах тых – надзеі нашы і нашы мары пра жыцце.
Калі мы з мовай – нас не страшыць ні гвалт, ні мор, ні забыцце.
Пагавары са мной на мове, забудь на час пра “языкі”
Няхай гучаць у кожным слове і продкі нашы, і вякі!
І.Пракаповіч
20.02.2026 у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г.Мінску ў рамках рэалізацыі праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшло мерапрыемства “Родная мова – духоўная спадчына народа”, прысвечанае святу – Міжнародны дзень роднай мовы.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
- звесткі з гісторыі беларускай мовы і этапы развіцця,
- шляхі папулярызацыі беларускай мовы ў сучасным грамадстве,
- ролю роднай мовы ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці.
А яшчэ правялі цікавую віктарыну, успомнілі беларускіх пісьменнікаў і іх творы.

Такім чынам, размова была не проста пра мову як з’яву. Яна была пра нашу калектыўную памяць, годнасць і будучыню. Шанаваць і любіць мову свайго народа, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, захаваць беларускую мову ў вуснах нашай сучаснай моладзі, гэта прамая адказнасць кожнага з нас. І для дзяржаўных служачых гэтая адказнасць падвойная.