Родная мова i фiнансы: урокi па-беларуску для маленькiх грамадзян
Напярэдаднi святкавання Мiжнароднага дня роднай мовы (21 лютага), а таксама ȳ рамках удзелу ȳ праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё» супрацоȳнiкi iнспекцый Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па Светлагорскiм i Жлобiнскiм раёнах правялi для маленькiх грамадзян ȳрокi фiнансавай граматнасцi на беларускай мове.
Супрацоȳнiкi падатковай iнспекцыi па Жлобiнскiм раёне завiталi ȳ госцi да вучняȳ першага класа сярэдняй школы № 13 горада Жлобiна. Для самых маленькiх школьнiкаȳ яны падрыхтавалi незвычайны ȳрок фiнансавай граматнасцi - без строгiх правiлаȳ i складаных лiчбаȳ, а з казкамi i гульнямi.

З дапамогай мудрых казак са зборнiкаȳ «У якiм царстве жыць добра» i «Царства каралевы Ёкi», першакласнiкi даведалiся, што такое падаткi i чаму iх важна плацiць своечасова. Маленькiя школьнiкi з цiкавасцю слухалi гiсторыi i адказвалi на пытаннi, спазнаючы праз iх дарослы свет фiнансаȳ.
Каб урок запомнiȳся надоȳга, кожны першакласнiк атрымаȳ падарункi: кнiгi з казкамi пра падаткi на беларускай мове, а таксама яркiя канцылярскiя прылады i наборы для творчасцi.
У Светлагорску супрацоȳнiкi падатковай iнспекцыi правялi для дзяцей ȳрок фiнансавай граматнасцi на беларускай мове ȳ дзiцячым садку № 1 г. Светлагорска. Дзецi з вялiкай зацiкаȳленасцю слухалi казку пра падаткi «Падарожжа жабаняцi i страказы». Казачныя сюжэты дапамаглi дзецям зразумець, навошта дзяржаве патрэбны падаткi i як яны дапамагаюць развiвацца роднаму краю. Дзецi засталiся ȳ захапленнi ад урока.


Сустрэчы прайшлi ȳ цёплай i сяброȳскай атмасферы, падарыȳшы дзецям не толькi новыя веды, але i шмат станоȳчых эмоцый.