“Зіма з летам сустракалася”
Беларуская зямля поўніцца традыцыямі і абрадамі, якія дайшлі да нас з мінулых часоў і маюць вялікае сацыяльнае і гістарычнае значэнне, таму што распавядаюць сучасным людзям аб тым, чым жылі, аб чым клапацілісь, на што спадзявалісь нашы продкі. Веды пра гэтыя традыцыі не дазваляюць нам забыць свае карані.
Гістарычна склалася так, што нашы продкі жылі не толькі па царкоўнаму календару, але таксама моцна залежылі ад календара земляробчага. Таму большасць з абрадаў мае цесную сувязь з прыроднымі з’явамі: абуджэннем прыроды, прызывам вясны, прылётам першых птушак, пераходам ад зімы к лету.
У Веткаўскім раёне захавальнікам абрадаў з’яўляецца Дзяржаўная ўстанова культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.З. Шклярава”.
Супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гомельскім раёне прынялі ўдзел у этнаграфічным мерапрыемстве “Зіма з летам сустракалася”, якое праходзіла ў філіале гэтага музея, які знаходзіцца ў г. Гомелі.
На мерапрыемстве жыхароў і гасцей горада пазнаёмілі з народнымі абрадавымі песнямі. Усім жадаючым было прапанавана зрабіць абярэг ад маланкі, упрыгожыць кветкамі елку, каб новая вясна была лагоднай і праца на зямлі прынесла добры ўраджай.
