Урок падатковай граматнасці: інвестыцыi ў будучыню моладзі
У сучасным свеце фінансавая граматнасць становіцца не проста карысным навыкам, а жыццёвай неабходнасцю. Асаблівую ролю тут адыгрывае разуменне асноў падаткаабкладання — сферы, з якой рана ці позна сутыкаецца кожны грамадзянін. Менавіта таму правядзенне ўрокаў падатковай граматнасці для моладзі набывае важнае значэнне.
Супрацоўнікі інспекцыі Мiнiстэрства па падатках i зборах па Савецкім раёне г. Гомеля на рэгулярнай аснове праводзяць такія ўрокі ва ўстановах сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Гэтым разам прадстаўнікі інспекцыі наведалі ўстанову адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі», дзе прайшла адкрытая лекцыя са студэнтамі 1 і 2 курса спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», прысвечаная адной з найбольш абмяркоўваемых тэм сучаснасці — «Крыптавалюта: легальна, зразумела і па законе».
Падчас мерапрыемства будучыя спецыялісты даведаліся пра сучасны падыход дзяржавы да рэгулявання лічбавых валют, правілы дэкларавання даходаў і асновы бяспечнай працы з крыптаактывамі ў межах прававога поля.
Студэнты змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, і атрымаць кваліфікаваныя адказы ад супрацоўнікаў падатковай службы.
Правядзенне ўрокаў падатковай граматнасці — важная задача, якая патрабуе сістэмнага падыходу. Падобныя сустрэчы дапамагаюць студэнтам лепш арыентавацца ў пытаннях вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і фарміруюць адказнае стаўленне да выканання падатковага заканадаўства. Менавіта такія веды дазваляюць студэнтам упэўнена глядзець у будучыню і выкарыстоўваць магчымасці лічбавай эканомікі легальна і бяспечна.