30 марта 2026
Гісторыя беларускага тэатра
20.03.2026 у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Мінску ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”, прайшло мерапрыемства “Гісторыя беларускага тэатра”, прысвечанае святу – Міжнародны дзень тэатра.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
- этапы развіцця беларускага тэатра;
- звесткі з гісторыі тэатральнага мастацтва;
- працу тэатраў у сучасны перыяд;
- прычыны паспяховага развіцця тэатральнага мастацтва.
Дакладчыкам упраўлення арганізацыі кантрольнай работы адзначана, што дзейнасць тэатраў рэспублікі накіравана на захаванне лепшых традыцый нацыянальнага сцэнічнага мастацтва, актыўную папулярызацыю дасягненняў сусветнай класічнай і сучаснай тэатральнай культуры.
Таксама, дакладчык расказаў работнікам інспекцыі цікавую інфармацыю пра легендарную актрысу беларускага тэатра і кіно - Стэфанію Станюту.
Выдатная актрыса Стэфанія Станюта да сапраўднага прызнання прыйшла позна, яе ўсенародная слава пачалася ўжо ў амплуа старой жанчыны. Яе лёс змясціў усё ХХ стагоддзе і частку стагоддзя XXI: ад валадарання Мікалая II да станаўлення суверэннай Беларусі.
На сцэне Купалаўскага тэатра Стэфанія Станюта праслужыла больш за 70 гадоў. Яна да канца захоўвала лёгкасць, каралеўскую выправу і звычку танцоркі. Успамінаюць, як легендарны рэжысёр Валерый Раеўскі аднойчы на рэпетыцыі здзіўлена спытаў у яе: "Стэфанія Міхайлаўна, чаму вы горбіцеся і шархаеце нагамі?" і ў адказ пачуў ад 85 гадовай Станюты гарэзлівае: «Дык я ж граю 80 гадовую старую!»