Падатковыя інспекцыі Гомельшчыны падтрымалі рэспубліканскую акцыю «Лес! Дабро! Парадак!»
Супрацоўнікі падатковых органаў Гомельскай вобласці далучыліся да рэспубліканскай акцыі, ініцыяванай Міністэрствам лясной гаспадаркі. Мерапрыемства, якое стартавала 16 сакавіка, накіравана на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне ляснога фонду, месцаў адпачынку і помнікаў.
Для супрацоўнікаў падатковых інспекцый удзел у азеляненні роднага краю стаў добрай традыцыяй, якую яны падтрымліваюць ужо 18 гадоў.
3 красавіка 2026 года супрацоўнікі ведамства высадзілі маладыя дрэвы на тэрыторыі Даўгалескага лясніцтва Гомельскага лясгаса. Перад пачаткам работ спецыялісты лясгаса правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі і прадэманстравалі тэхналогію правільнай пасадкі саджанцаў. Кожны ўдзельнік быў забяспечаны пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром.
Вынікам сумеснай працы стала пасадка маладых хвояў. Акцыя прайшлаў атмасферы вясновага цяпла і зліцця з прыродай, падарыўшы ўдзельнікам зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Падобныя мерапрыемствы ўжо даўно сталі неад'емнай часткай экалагічнай і сацыяльнай адказнасці калектыву. Кожны новы саджанец – гэта не толькі ўклад у прыгажосць роднай зямлі, але і напамін аб важнасці беражлівых адносін да прыродных багаццяў.