Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі на прыкладзе Жлобінскага раёна
21 мая 2026 года ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Жлобінскім раёне адбыўся адзіны дзень інфармавання з удзелам кіраўніка інфармацыйна-прапагандысцкай групы Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта Людмілы Васільеўны Пангліш.
Людміла Васільеўна засяродзіла ўвагу на ключавых напрамках і актуальных трэндах развіцця турызму ў Беларусі, у тым ліку на развіцці турыстычнай прывабнасці Жлобіншчыны.
Асаблівай папулярнасцю сярод падарожнікаў у Жлобінскім раёне карыстаюцца такія аб’екты, як мемарыяльны комплекс “Дзецям – ахвярам вайны” і маляўнічая сядзіба Козел-Паклеўскіх канца XIX стагодзя. Гэтыя мясціны спрыяюць захаванню гістарычнай памяці і выхаванню патрыятызму ў падрастаючага пакалення.
Рэлігійны турызм прадстаўлены і значнымі гістарычнымі архітэктурнымі помнікамі Жлобіншчыны. Жлобінская зямля - гэта ўнікальны пласт гісторыі, дзе старадаўнія храмы захоўваюць духоўныя традыцыі рэгіёна. На тэрыторыі Жлобінскага раёна захаваліся культавыя збудаванні, якія адносяцца да помнікаў архітэктуры. Два помнікi архітэктуры рэспубліканскага значэння – дзеючыя праваслаўныя храмы, уключаны ў турыстычны маршрут “Малое Залатое кальцо Гомельшчыны”: Царква Усіх Святых (1902 г.) у а.г. Пірэвічы і храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1807 г.) ў г.п. Стрэшын.
