Спартыȳна-культурны фестываль «Вытокi» адбыȳся ȳ Светлагорску
З 4 па 6 чэрвеня ȳ г. Светлагорску праходзiȳ маштабны спартыȳна-культурны фестываль «Вытокi», мерапрыемствы якога наведалi i работнiкi iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь па Светлагорскiм раёне, у тым лiку члены БРСМ.
У рамках фестываля адбыȳся паказ фiльма «Пераломны момант», створанага на кiнастудыi «Беларусьфiльм» пры падтрымцы Беларускай федэрацыi веславання.
Таксама супрацоȳнiкi падатковай iнспекцыi наведалi ȳнiкальны праект «Родныя ȳ модным», якi аб'ядноȳвае мастацтва, беларускую культуру, сучасны беларускi дызайн i творчасць артыстаȳ Беларускага дзяржаȳнага тэатра юнага гледача.
Фестываль працягнуӯся маштабным Алiмпiйскiм квэстам, выступленнем папулярных кавер-бэндаȳ, а завяршылася свята вялiкiм канцэртам з удзелам зорак беларускай эстрады i яркiм феерверкам.
Спартыȳна-культурны фестываль «Вытокi», якi прайшоȳ у Светлагорску, не толькi аб'ядноȳвае людзей розных iнтарэсаȳ i ȳзрастоȳ, спрыяе развiццю рэгiянальных i нацыянальных брэндаȳ, але i дае магчымасць прадэманстраваць свае дасягненнi ȳ спорце i мастацтве.