Этнакультурнае свята адбылося ý iнспекцыi па Цэнтральным раёне г.Гомеля
У iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Цэнтральным раёне г.Гомеля адбылося яркае этнакультурнае свята, прысвечанае Году беларускай жанчыны. Калектыý iнспекцыi сабраýся, каб акунуцца ý атмасферу народных абрадаý, песень i гульняý, а таксама праверыць свае творчыя здольнасцi ý iмправiзаваных пастаноýках.
Мерапрыемства сабрала ýдзельнiкаý i гледачоý у цёплай, па-хатняму душэýнай атмасферы. У праграме былi прадстаýлены тры тэатралiзаваныя пастаноýкi, падрыхтаваныя камандамi супрацоýнiкаý. Кожны нумар стаý сапраýдным увасабленнем народнага духу – дзякуючы каларытным касцюмам, жывой музыцы, танцам i нязменнаму гумару.
Адкрылi святочны марафон артысты каманды «Той яшчэ квартэт». Яны паказалi гумарыстычную сцэнку з жыцця вясковай вечарыны, перадаýшы сутнасць народных пасядзелак. Iх эстафету прыняý «Калядны гурт», якi ýвасобiý на сцэне атмасферу калядак, чытаý вершы i вадзiý карагоды. Завяршыла святочную праграму каманда «Купалiнка», якая з непрытворным энтузiазмам узнаýляла купальскую ноч – з папараць-кветкай, агнём i таямнiчымi абрадамi.
Усе выступленнi суправаджалiся шчырым смехам залы i гучнымi апладысментамi. Гледачы з задавальненнем падтрымлiвалi кожную каманду, падпявалi знаёмыя матывы i цешылiся яркiмi нумарамi. Памiж выступамi госцi з цiкавасцю разгадвалi беларускiя народныя загадкi.
Супрацоýнiкi iнспекцыi ý чарговы раз пацвердзiлi, што тут працуюць не толькi прафесiяналы сваёй справы, але i творчыя, неабыякавыя асобы, якiя ýмеюць шанаваць i захоýваць народную культуру.